№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Эрнэст Брыль (Ernest Bryll)

1935 -

Эрнэст Брыль
Польскі паэт, празаік, драматург, перакладчык, журналіст. Аўтар больш як трох дзесяткаў зборнікаў паэзіі, шматлікіх драмаў і тэкстаў песняў. Прадстаўнік пакалення 1956 г., г.зв. пакалення часопіса “Współczesność”, сябрам рэдкалегіі якога быў і праблемы якога выяўляў у сваёй паэзіі. Актыўна змагаўся з традыцыямі сарматызму і засцянковасці, але высока цаніў патрыятызм. Прыхільнік рамантызму, не цураўся пры гэтым сарказму і іроніі. Перакладае творы чэшскай і ірландскай літаратураў.

Чытайце таксама

Гай Валерый Катул

Гай Валерый Катул

Старажытнарымскі паэт перыяду позняй рэспублікі, найбольш значны з кола неатэрыкаў, “новых паэтаў”

Грыцько Чубай

Грыцько Чубай

Украінскі паэт і перакладчык, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў львоўскага андэграўнду 1970-х гг

Іван Франко

Іван Франко

Іван Франко, украінскі паэт, празаік, навуковец, публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч, нарадзіўся 27 жніўня 1856 году ў Галіцыі ў сям’і селяніна-каваля

Ян Вагнэр

Ян Вагнэр

Нямецкі паэт і перакладчык

1653