№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Галіна Крук (Галина Крук)

1974 -

Галіна Крук
Украінская паэтка і перакладчыца. Нарадзілася 30 лістапада 1974 у Львове. Паводле адукацыі — філолаг-медыевіст, абараніла дысертацыю на тэму “Украінскае нізавое барока: паэтыка стылю і жанру” (2001). Аўтарка паэтычных зборнікаў “Вандроўка ў пошуках дому” (“Мандри у пошуках дому”, 1997), “Сляды на пяску” («Сліди на піску», 1997), “Твары не на фотаздымку” (“Обличчя поза світлиною”, 2005). Удзельнічала ў шматлікіх міжнародных фестывалях і творчых праектах.

Перакладалася на ангельскую, рускую, польскую і харвацкую мовы. Сябра Асацыяцыі ўкраінскіх пісьменнікаў. Жыве і працуе ў Львове.

Чытайце таксама

Таня Малярчук

Таня Малярчук

Украінская пісьменніца. Паводле ўласнага прызнання, “ці то кабета, ці то празаік”

Говард Філіпс Лаўкрафт

Говард Філіпс Лаўкрафт

Амерыканскі пісьменнік, які працаваў у жанрах хорару, фэнтэзі і навуковай фантастыкі, на той час вядомых як проста “дзіўная літаратура”

Аляксандр Чак

Аляксандр Чак

Аляксандр Чак (сапраўднае імя – Аляксандр Чадарайніс) – латышскі паэт і празаік, якога лічаць пачынальнікам урбаністычнай паэзіі ў Латвіі

Мілаш Мацоўрак

Мілаш Мацоўрак

Чэшскі паэт, празаік, драматург, сцэнарыст

2343