№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Мэры Шэлі (Mary Shelley)

1797 - 1851

Мэры Шэлі

Мэры Ўолстанкрафт Шэлі нарадзілася ў Лондане 30 жніўня 1797 году ў у сям’і вядомае феміністкі, выкладніцы і пісьменніцы Мэры Ўолстанкрафт і не менш вядомага ліберальнага філосафа, журналіста-анархіста і атэіста Ўільяма Годвіна, аўтара раманаў “Прыгоды Калеба Ўільямса”, “Сэнт-Леон”, “Флітвуд” і шэрагу п’есаў, пра якога казалі, што Мэры Шэлі – ягоны найлепшы твор. Менавіта Ўільям Годвін займаўся выхаваннем Мэры і яе сястры пасля смерці маці, пад ягоным кіраўніцтвам будучая пісьменніца атрымала добрую адукацыю і стала добра адукаванай, начытанай асобай, якая цікавілася апошнімі дасягненнямі навукі, асабліва ў галінах хіміі і фізіялогіі.

У 16 гадоў Мэры Шэлі знаёміцца з Персі Шэлі, які дзеля яе кідае сваю першую жонку Генрыету, што праз два гады заканчвае жыццё самагубствам. Яны збягаюць у Францыю, хутка вяртаюцца. Бацька Мэры Шэлі кепска ставіцца да гэтага шлюбу і на некаторы час рве з дачкой стасункі.

У 1816 годзе Мэры Шэлі знаёміцца ў Швейцарыі з Байранам, які прапануе ёй напісаць “звышнатуральны аповед”. У 1818 годзе пабачыў свет “Франкенштэйн, ці Сучасны Прамэтэй” (Frankenstein; or, The Modern Prometheus). Акрамя гэтага, Мэры Шэлі напісала і іншыя творы: “Пераўтварэнне”, “Апошні чалавек”, “Вальпегра”.

Пасля смерці мужа 8 ліпеня 1822 году ў Італіі Мэры Шэлі пераязджае ў Геную, дзе першы год жыве з Лі Хантам і яго сям’ёй і дзе часта сустракаецца з Байранам, пасля вяртаецца ў Англію. Да 1840-х гадоў яна плённа працуе як рэдактарка і пісьменніца, піша апавяданні для жаночых часопісаў, пасля смерці бацькі ў 1836 годзе рыхтуе да выдання яго лісты і мемуары згодна з яго пажаданнем у тэстаменце (хаця праца гэтая так і не была даведзеная да канца). Памерла Мэры Шэлі 1 лютага 1851 году ад злаякаснай пухліны мозгу.

У “Абацтве кашмараў” (Nightmare Abbey) Томаса Лава Пікака сярод вобразаў іншых паэтаў-рамантыкаў (Колрыджа, Саўці, Байрана, Персі Шэлі), выведзены вобраз Мэры Шэлі (пад імем Celinda Toobad). Па-свойму інтэрпрэтуе аўтар (блізкі сябар і найпершы з’едлівы крытык названых вышэй аўтараў) гісторыю кахання Персі Шэлі і той любоўны трохкутнік, адной з вяршыняў якога апынуўся паэт. Праўда, у “Абацтве кашмараў” гісторыя атрымлівае больш камічнае завяршэнне, чым яна мела ў жыцці, – галоўны герой аказваецца ні з чым, страціўшы прыхільнасць абедзвюх сваіх пасіяў (прататыпамі якіх з’яўляюцца Мэры Шэлі і Гарыет Ўэстбрук, першая жонка паэта).

Чытайце таксама

Таццяна Нядбай

Таццяна Нядбай

Георг Гайм

Георг Гайм

Нямецкі паэт, празаік, драматург, ключавая постаць ранняга экспрэсіянізму

Міхаіл Кузмін

Міхаіл Кузмін

Рускі паэт, празаік, драматург, перакладчык, кампазітар

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Літаратурны псеўданім украінскага паэта і празаіка, лёс якога пасля 1944 году невядомы

1656