№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ханс Хайнц Эверс (Hanns Heinz Ewers)

1871 - 1943

Ханс Хайнц Эверс
Ханс Хайнц Эверс – нямецкi празаік i паэт, аўтар мiстычных апавяданняў i раманаў гатычнае скiраванасцi. Найбольш вядомыя яго творы “Павучыха” (Die Spinne), “Альраўнэ” (Alraune), “Смерць барона фон Фрыдэля” (Der Tod des Barons Jesus Maria von Friedel), завяршэнне няскончанага раману Шылера “Празорца”.

Свой творчы шлях Эверс пачынаў з працы ў кабарэ i выдання казак i фельетонаў. У 1910-х гадах пачалi выходзiць яго першыя раманы, якiя прынеслi яму славу ў асяроддзi дэкадэнтаў. На творчасць пiсьменнiка паўплывалi Эдгар Алан По i Оскар Ўайлд, сам жа ён паўплываў на многiх пiсьменнiкаў-фантастаў ХХ ст. У 1913 годзе па сцэнары Эверса быў зняты фiльм “Пражскi студэнт”.

У 1920-я гады Эверс зацiкавiўся нацыянал-сацыялiзмам i ў прыватнасцi iдэямi германскага нацыяналiзму (што пасля паўплывала на стаўленне да яго пасля вайны, калi яго творы былi выкрасленыя з гiсторыi нямецкай лiтаратуры). У 1932 годзе пiсьменнiк напiсаў раман “Хорст Весэль” (Horst Wessel) пра камандзiра нацысцкiх штурмавiкоў. У 1934 годзе Эверс стаў старшынём Германскага саюзу пiсьменнiкаў. Пасля “ночы доўгiх нажоў” 30 чэрвеня 1934 году большая частка кнiг Эверса як пiсьменнiка-гомасэксуалiста, апроч “Хорста Весэля” i “Коннiка нямецкай ночы” (Reiter in deutscher Nacht) была ў Германii забароненая. У канцы жыцця Эверса друкавалi мала, i 12 чэрвеня 1943 году ён памёр у беднасцi.

Чытайце таксама

Сулейман Дыяманка

Сулейман Дыяманка

Сенегальска-французскі паэт, слэмер, спалучае паэзію і музыку

Іван Франко

Іван Франко

Іван Франко, украінскі паэт, празаік, навуковец, публіцыст і рэвалюцыйны дзеяч, нарадзіўся 27 жніўня 1856 году ў Галіцыі ў сям’і селяніна-каваля

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Фланэры О'Конар

Фланэры О'Конар

Амерыканская пісьменніца, эсэістка.

1459