
Адна з новых пляцовак, дзе прысутнасць літаратуры, на першы погляд, магла б падацца дзіўнаватай, – гэта Twitter. Сацыяльная сетка, што ўзнікла ў 2006 годзе, дазваляе сваім карыстальнікам абменьвацца паведамленнямі накшталт смс, памер якіх не можа перавышаць 140 знакаў. З ангельскай “twitter” – “цвыркат, цвыркаць”. Дык якім чынам можна “цвыркаць” літартуру?

Ян Багост (Ian Bogost) і яго сябра Ян Маккарці (Ian McCarthy) распрацавалі цэлую сістэму, якім чынам “працвыркаць” “Уліса”. Па-першае, яны пачалі не з самага пачатку, а абралі для дадзенай мэты 10 раздзел рамана – “The Wandering Rocks”, дзе 19 герояў, ідучы па вуліцах цэнтральнага Дубліна, займаюцца сваімі штодзённамі абавязкамі і пры гэтым узаемадзейнічаюць адзін з адным.
Агулам сябры стварылі 54 твітэр-акаўнты, кожны з якіх адпавядае пэўнаму персанажу з рамана Джойса. Затым разбілі раздзел на выказванні ад першай асобы памерам не больш за 140 знакаў і пры дапамозе спецыяльна створанай праграмы наладзілі з’яўленне “твітаў” у той самы дзень і ў той самы час, калі яны мусяць з’яўляцца ў адпаведнасці з тэкстам рамана.
Па словах Яна Багоста, усё прайшло гладка за выключэннем некаторых тэхнічных накладак, праз якія пэўныя персанажы не змаглі падключыцца да трансляцыі рамана.
Варта адзначыць, што такі спосаб ушанавання любімага пісьменніка і твора сябры практыкавалі ўжо тры разы. Ці працягнуць яны сёлета несці літаратуру ў масы (па дадзеным Вікі, твітэрам карыстаюцца 75 000 000 чалавек), паглядзім.
На ўсялякі выпадак для гатовых праверыць:
@StephenDedalus
@ LeopoldBloom
@DillyDedalus

Такім чынам аўтар праекту, вэб-дызайнер з Віга Пабла Лопэс (Pablo López) узяўся ўвекавечыць знакамітага “Дон Кіхота” Мігеля Сервантэса.

Аднак мэты праекту – самыя пахвальныя. Па словах Пабла Лопэса, ідэя складаецца ў тым, каб “паказаць, што сацыяльныя сеткі не толькі для батанікаў і псіхаў, што ў іх таксама можа існаваць культура”.
Да таго ж, у праекту няма ні спонсараў, ні амбіцый зарабляць грошы. “Мы проста запусцілі яго і паглядзім, што атрымаецца, – сказаў вэб-дызайнер Лопэс. – Аднойчы ў мяне з’явілася ідэя, я прыйшоў у офіс і пераканаў супрацоўнікаў, што яно насамрэч таго вартае”.
Напісаць “Дон Кіхота” і стаць своеасаблівымі “П’ерамі Менарамі” (прывітанне, Борхес!) выказалі жаданне “твітэрцы” з усёй Гішпаніі і Лацінскай Амерыкі, але ёсць ахвочыя і з негішпанамоўных краінаў, да прыкладу, з Фінляндыі.
Ангельцы перадрукоўваюць дзённік аднаго са сваіх самых выбітных прадстаўнікоў, які пісаў у гэтым жанры, Сэмюэла Пэпіса. Жыццё лонданца 1667 году ў сацыяльнай сетцы году 2010.

Некаторыя прыхільнікі сучасных тэхналогій ідуць далей і не толькі перадрукоўваюць класічныя творы, а яшчэ і перапісваюць іх, адаптуючы да патрэбаў twittter’а.

Сярод ахвяраў – хаця, можа, нехта лічыць іх шчасліўчыкамі, – “Бэўвулф”, сёстры Бронтэ, Кафка, Керуак, Дастаеўскі, Дыкенс, Шэкспір і нават Дэн Браўн.

Водгукі на іх твор былі і ёсць (у ЗША кніга выйшла зусім нядаўна) не зусім адназначныя.
Мяркуйце самі. Усе творы маладыя перастваральнікі скарацілі да памеру 20 твітэр-паведамленняў з колькасцю не больш за 140 знакаў у кожным. Тэкст добра перасыпалі слэнгавымі слоўцамі. Вось некаторыя вытрымкі з іх. Выбачайце, усе незнаўцы ангельскай, але на пераклад (каб гэта яшчэ і ў патрэбную колькасць знакаў уклалася), можа пайсці шмат часу :).
“Пакуты маладога Вэртэра” (Гётэ): Have I noted how upset I am? I am very upset. #pain #angst #suffering #sexdep.
“Код да Вінчы” (Д. Браўн): HOLY SHIT!!!! We stole the Codex for a large-scale conspiracy that is conveniently in my area of expertise!
“Гары Потэр” (1-7): OMG Hogwarts OMG I have two friends OMG magic OMG the Slytherins are Nazis OMG there is an EVIL WIZARD out to get me.
“Гамлет” (Шэкспір): WTF IS POLONIUS DOING BEHIND THE CURTAIN?
Для цікаўных на афіцыйным сайце кнігі некаторыя творы прадстаўленыя цалкам.
Але, натуральна, гэтым магчымасці твітэра не абмяжоўваюцца. Галоўнае – ён дазваляе пісаць. А тут ужо кожны скарыстоўвае гэта па-свойму. Хто чужое, а хто сваё. Да прыкладу, натыкнулася ў сеціве на парады тым, хто хоча напісаць твітэр-раман, а тут – твітэр-паэзію. Думаю, многія гэтым карыстаюцца. Прыклады такой літаратуры я сустракала ў інтэрнэце.
Ну і на заканчэнне. Твітэр можна лаяць і казаць пра заняпад літаратуры: слэнг, скарачэнні, спрашчэнне мовы і г.д., натуральна, не дадаюць гонару прыгожаму пісьменству. Твітэр можна хваліць і карыстацца ім як яшчэ адной пляцоўкай для творчасці і самарэалізацыі. Зноў-такі, пра яго можна нічога не ведаць і пры гэтым жыць спакойна. (Праўда, каб наагул пра яго не ведаць, лепш і ў інтэрнэт не заходзіць. Але тады вы не зможаце чытаць “ПрайдзіСвет”. Так што лепш хадзіце). Дык выбірайце ж самі, што вам больш па душы.
P.S. Дарэчы, мы таксама ёсць на Твітэры. Давайце сябраваць! ;)