3D-кнігі
31 сакавіка 2010
"На стварэнне праграмнага забеспячэння ў нас пайшло тры гады, - заявіў кіраўнік праекта Кім Санг. - Але пройдзе яшчэ нейкі час, пакуль гэта тэхналогія стане агульнадаступнай".
Тым часам "Газета.ру" адзначае, што некалькі тыдняў таму ў Бельгіі пачаты выпуск 3D-газеты. Да кожнага выпуску штотыднёвіка La Derniere Heure прыкладаюцца адмысловыя акуляры. На ідэю пра рэфармацыю самага кансерватыўнага сродку масавай інфармацыі выдаўцоў натхніў поспех фармату 3D.
Галоўны рэдактар выдання Убер Леклерк тлумачыць, што ўсе фатаграфіі, змешчаныя на старонках газеты, з'яўляюцца трохмернымі. Для дасягнення найлепшай якасці здымкаў новы выпуск газеты аддрукавалі на высакаякаснай паперы, якая дазваляе дасягнуць лепшага эфекту ад прагляду газеты ў фармаце 3D.
3D-тэхналогіі захапілі ўвесь свет. Стаяць чэргі ў 3D-кінатэатры, растуць касы 3D-фільмаў, выпускаюцца 3D-тэлевізары, хутка з’явяцца 3D-ролікі на YouTube! І кожны цяпер імкнецца стварыць свой 3D-праект. Нават каталікі заснавалі 3D-шоў, каб наблізіць веру да моладзі і зрабіць сваё слова больш яркім і глыбокім.
Навіна пра першую 3D-кнігу карэйскіх казак дакладна б заняла сваё месца ў нашай стужцы літаратурных навінаў, каб я, крышку пагугліўшы, не натыкнулася на цэлую серыю 3D-кніг прыродазнаўчай скіраванасці, якія вольна можна набыць ў інтэрнэт-кнігарні ozon.ru па цалкам нармальных коштах. 3D-акуляры прыкладаюцца. Кнігі выдаюцца з 2001 года, а гэты факт ставіць пад сумнеў навізну і творчы прарыў карэйскіх вучоных.
Магчыма, тут нейкая памылка, або розніца ў тэхналогіі, або нюанс з патэнтаваннем – я так і не здолела разабрацца. Да таго ж зараз тэрмін 3D як трохмернай выявы мае некалькі значэнняў. Узгадаем хіба некалькі ўжыванняў гэтага тэрміна ў дачыненні да кніг.
Хто з вас не шукаў вачыма аб’ёмнай выявы ў кнігах серыі “Magic Eye”! Гэта кнігі, у якіх падчас факусіроўкі на адной кропцы і павольнага адсоўвання вачэй ад карцінкі ўзнікае аб’ёмная выява.
Ну і вядомыя нам з дзяцінства 3D-кнігі – выразанкі, ад якіх можна атрымліваць асалоду і без 3D-акуляраў.
Вось вам і Аліса ў 3D:)
Казкі ў 3D усе гарталі, а вось вершы… Я тут натрапіла на 3D-верш Данііла Хармса.
Математик и Андрей Семенович
Математик
(вынимая из головы шар):
Я вынул из головы шар.
Я вынул из головы шар.
Я вынул из головы шар.
Я вынул из головы шар.
Андрей Семенович:
Положь его обратно.
Положь его обратно.
Положь его обратно.
Положь его обратно.
< Далей>
1933