

Лічыцца, што Нямеччына сталася радзімай экслібрыса, бо менавіта там быў распаўсюджаны звычай пазначаць каштоўныя рэчы знакам прыналежнасці прыватнай асобе. Апрача гэтага на пашырэнне экслібрыса паўплывала мастацтва гравюры, якое заваёўвае пазіцыі ў канцы 15 стагоддзя. Хіба што першым майстрам, які ствараў экслібрысы, быў знакаміты нямецкі мастак Альбрэхт Дзюрэр (канец 15 – пачатак 16 ст.). У канцы 15 ст. з Германіі экслібрыс патрапляе ў Швейцарыю, а ў 16 ст. ужо ў Францыю, Чэхію, Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае, Італію, Англію, а потым заваёўвае і рэшту Еўропы, а праз стагоддзі – увесь свет.


Натуральна, што за больш як пяцістогадовую гісторыю мастацтва экслібрыса змянялася, дасканалілася, кніжныя знакі пачалі выконвацца ў размаітых тэхніках (ад дрэварыту і літаграфіі да кампутарнай графікі) і часам абсалютна процілеглых стылістыках (ад барока да авангарду і поп-арту). Усё гэта адным махам ахапіць немагчыма, таму прапаную вашай увазе некаторыя выбраныя прыклады экслібрысаў розных эпох і краёў.

Часцей за ўсё экслібрыс – гэта аркушык паперы з адпаведным малюнкам, які наклейваецца на ўнутраны бок вокладкі кніжкі, бываюць таксама экслібрысы-пячаткі.


Да канца 19 ст. за аснову экслібрыса вельмі часта браліся геральдычныя элементы, напрыклад, родавы герб, або герб універсітэта для кніжнага знаку універсітэцкай бібліятэкі.


Пачынаючы з эпохі мадэрну мастацкі складнік кніжнага знаку пачынае пераважваць над прыкладным.


Сярод людзей, якія дбалі пра свае кнігазборы, былі і знакамітыя людзі, пра што сведчаць іхнія экслібрысы.








Cярод уладальнікаў кніжнага знаку былі не толькі пісьменнікі і бібліятэкі.


Далей глядзіце экслібрысы розных аўтараў і ўладальнікаў.









Неўзабаве чытайце на сайце пра ўласна беларускі кніжны знак.