Ён Баўэр
(John Bauer)
(1882—1918)
Шведскі мастак і ілюстратар. Нарадзіўся і вырас у горадзе Ёнчопінг на поўдні Швецыі разам з сястрой і двума братамі. Ранняя смерць сястры зрабіла моцнае ўражанне на Ёна і яго братоў. З дзяцінства хлопчык маляваў. У 16-гадовым узросце ён пераехаў у Стакгольм і праз два гады паступіў у Шведскую каралеўскую акадэмію мастацтваў. Першая важная кніга, да якой ён выканаў ілюстрацыі, выйшла ў 1904 годзе.
Ілюстрацыі да штогадовага зборніка казак “Сярод томтэ і троляў”
Глядзіце таксама:
Валенберг, Анна. Жамчужныя каралі (Drottningens halsband). Казка.
Отэрдаль, Жанна Луіза. Прынц без ценю (Prinsen utan skugga). Казка.