Усё гэта зрабілася магчымым дзякуючы тэхнічнаму прарыву ў паліграфіі. Фотамеханічная рэпрадукцыя, вынайдзеная яшчэ ў ХІХ стагоддзі, значна павысіла патэнцыял ілюстрацыйнага мастацтва, з’явілася магчымасць неабмежаванага рэпрадукавання любой выявы. Гэта паспрыяла ўзнікненню вялізнай колькасці тэхнік выканання рэпрадукцый. У Еўропе значны ўплыў на мастакоў Залатога веку зрабілі прэрафаэліты, а таксама такія збольшага арыентаваныя на дызайн мастацкія рухі, як Рух мастацтва і рамёстваў (Arts and Crafts movement), ар-нуво (Art Nouveau), група “Набі”.
Найбуйнейшымі ілюстратарамі гэтага часу ў Еўропе лічацца Ўолтэр Крэйн (Вялікабрытанія), Артур Рэкхэм (Вялікабрытанія), Эдмунд Дзюлак (Вялікабрытанія — Францыя), Обры Бёрдслі (Вялікабрытанія), Кей Нільсэн (Данія), Ён Баўэр (Швецыя) і інш.
У ЗША да найлепшых ілюстратараў таго часу залічваюць Мэксуэла Пэрыша, Эдвіна Остына Эбі, Н. К. Ўает і іншых.
Расійскія кніжныя мастакі — В. М. Васняцоў, І. Я. Білібін, М. А. Урубель і іншыя.
Імёнаў цікавых і таленавітых творцаў Залатога веку ілюстрацыі — процьма. Гэта ўсяго толькі невялікая суб’ектыўная спроба іх прадставіць. Безумоўна, адным з крытэраў адбору была наяўнасць у мастака ілюстрацый менавіта да дзіцячых твораў. Такім чынам:
