
Ня ведаю, наколькі гэта заахвочвае мінакоў да чытання паэзіі, аднак прынамсі заўсёднікі парку імёны айчынных паэтаў ведаць будуць.

Крыніца: flaneur-txt.livejournal.com
А брытанец Біл Вудроў прапануе пасядзець на “гісторыі”: так ён назваў сваю скульптуру ў выглядзе лавы.

Такія аскепкі мастацтва насамрэч могуць выклікаць шчырую павагу да кнігі, якая ў наш час паціху выветрываецца з галоваў пакалення next. Хаця колькі б такая лава ў сваім першапачатковым выглядзе прастаяла ў нашым парку? Мне падаецца, нашы людзі неадменна спрычыніліся б да гэтага твору мастацтва!

Крыніца: translitera.org
А вось на такіх лавах маюць шчасце сядзець і чытаць французы.

Фота: architectdesign.blogspot.com
А вось зусім нядаўна і ў скверы перад Палтаўскім ўніверсітэтам усталявалі падобныя лавы.

Крыніца: translitera.org
На прасторах інтэрнэту была знойдзена і такая вельмі мілая лавачка.

Крыніца: marinni.livejournal.com
А вось такая мэбля выкарыстоўваецца ў літаратурных кавярнях.


Кампанія Big Cozy Books распрацавала цэлую мэблевую калекцыю ў форме кніг. Мяккія лавы ў выглядзе кніг з поспехам выкарыстоўваюцца ў бібліятэках і кнігарнях.



Ну і напрыканцы вось вам лава з газет ад дызайнера Аскара Лерміта.
Чытайце на здароўе!

Фота: Xavier Renauld