№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кніга

Насценныя вершы ў Лейдэне

Насценныя вершы ў Лейдэне

Першы верш, які з’явіўся тут – гэта верш Марыны Цвятаевай “Маім вершам”, апошні – “De Profundis” Федэрыка Гарсіі Лоркі, накрэслены ў 2005 годзе. Такая незвычайная ідэя належыць фундацыі “Tegen-Beeld” Бэна Валенкампа і Яна-Вілема Брэйнса – выканальнікі праекту мелі на мэце паказаць узаемасувязь паміж мовай і выявай. На сённяшні дзень у горадзе можна пабачыць 101 выяву вершаў, а ў пачатку 2010 году арганізатары анансавалі працяг праекту. Прапануем вам прагуляцца па вуліцах Лейдэна і паглядзець, якія вершы былі абраныя для праекту.Пачнем з антычнасці. На гэтым сімпатычным дамку выяўлены верш аднаго з самых значных паэтаў Старажытнай Грэцыі – Сапфо. Дарэчы, у наступным нумары “ПрайдзіСвета” будуць надрукаваныя яе творы ў перакладзе Лявона Баршчэўскага. Вось Пталямей на сцяне сталовага пакоя: А тут – верш грэцкага паэта ХХ ст. Канстанцінаса Кавафіса. Здаецца, някепска ўпісаўся ў пейзаж. Не пакрыўдзілі лейдэнцы і французаў…

Чытаць цалкам
Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

Чаму беларускія кніжныя графікі не хочуць маляваць?

Гэтыя малюнкі наўрад ці змогуць навучыць будучага грамадзяніна адрозніваць дабро і зло, распазнаваць нацыянальную культуру, з маленства цаніць сям'ю і радзіму. Звярніце ўвагу на галоўны крытэр, якім карыстаецца матуля пры выбары кнігі для свайго дзіцяці. Агучаны часткова жартам, ён наводзіць на сур'ёзныя і не дужа вясёлыя разважанні пра культурны ўзровень сярэдняга беларуса, пра колькасную несуразмернасць якаснай дзіцячай кнігі і "кітчу". А нашэсце расійскіх дзіцячых кніг на айчынны рынак і няздольнасць беларускай дзіцячай кнігі ні колькасна, ні якасна супрацьстаяць гэтай "экспанісіі" — факты агульнавядомыя. Што ж перашкаджае беларускай дзіцячай кніжнай ілюстрацыі быць высокамастацкай і канкурэнтаздольнай? Дзе кнігі? Яшчэ ў савецкія часы беларуская школа кніжнай графікі стала вядомая на ўвесь свет. Немагчыма пераацаніць унёсак у беларускую графіку такіх мастакоў як Арлен Кашкурэвіч, Уладзімір Савіч, Валеры Славук, Уладзімір Вішнеўскі, Мікалай Селяшчук... Сёння на кніжных паліцах…

Чытаць цалкам
Фотамастацтва на службе ў літаратуры

Фотамастацтва на службе ў літаратуры

Сафія Андруховіч "Без адзнак мастацкага жыцця" – гэта праект фатографа Расціслава Шпука і паэта Грыцка Семенчука для вулічнага сацыяльна-культурніцкага часопіса "Проста неба", які распаўсюджваюць бяздомныя людзі. Мэтай часопіса і фотапраекту ў прыватнасці з'яўляецца сацыяльная інтэграцыя маргіналізаванай часткі насельніцва. Уладзімір Ешкілёў На вуліцах горада часта можна сустрэць бамжоў, якія да мінакоў звяртаюцца з уласнымі вершамі. Ад паэта да бамжа – адзін крок. Нібыта ў гэтым і прачытваецца канцэпцыя праекту. Тарас Прахаська "Юрка Андруховіч быў самым пільным: ён адзіны захацеў пабачыць свае фота ў вобразе перад тым, як іх пабачаць у часопісе іншыя. Пісьменнікам і іншым мастакам наогул уласцівае жаданне падабацца, але ў гэтай…

Чытаць цалкам
Гарадзенскія кнігарні

Гарадзенскія кнігарні

На мой сціплы погляд, погляд прайдзісвета з Заходняй Беларусі, самыя цікавыя гарадзенскія кнігарні месцяцца ў цэнтры горада, і абысці іх можна прыкладна за паўгадзіны. І маршрут гэты варта пачаць з кніжнай крамы “Кнігі” на вуліцы Гарнавых. Увогуле, там знаходзіцца побач адразу дзве кнігарні. Але менавіта “Кнігі” – сапраўдны рай для кніжнага аматара, бо тут ёсць вялікі букіністычны аддзел, у якім можна знайсці не толькі зачытаныя жаночыя раманы і часопісы, але і цэлыя зборы твораў класічных аўтараў і нават кнігі на замежных мовах. Галоўнае – добра шукаць на паліцах ды заходзіць у кнігарню як мага часцей: пакуль іншыя не знеслі. Кошты букіністычных выданняў – больш чым дэмакратычныя. Сярод цікавых кніг, раскапаных мной на паліцах кнігарні, – польскі пераклад рамана “Голад” Кнута Гамсуна, двухтомнае выданне ўспамінаў Ірыны Адоеўцавай “На берагах Нявы” і “На берагах Сены”, рэпрынт “Беларуска-расейскага слоўніка” М. Байкова і С. Некрашэвіча 1925 году. Па вуліцы Гарнавых можна прайсці да моста…

Чытаць цалкам
3D-кнігі

3D-кнігі

3D-піянерамі сярод кніг сталі два выданні карэйскіх дзіцячых казак, над якімі папрацавалі навукоўцы Інстытута навукі і тэхналогіі горада Кванджу. На ілюстрацыях у кнізе ёсць пазнакі, якія і запускаюць 3D анімацыю, бачную чытачам у адмысловых акулярах. Стварэнне кнігі ў навукоўцаў заняло некалькі гадоў. Пра магчымы кошт такой кнігі пакуль не паведамляецца, але навукоўцы выказалі ўпэўненасць, што праз некаторы час 3D-кнігі будуць даступныя для масавага пакупніка. "На стварэнне праграмнага забеспячэння ў нас пайшло тры гады, - заявіў кіраўнік праекта Кім Санг. - Але пройдзе яшчэ нейкі час, пакуль гэта тэхналогія стане агульнадаступнай". Тым часам "Газета.ру" адзначае, што некалькі тыдняў таму ў Бельгіі пачаты выпуск 3D-газеты. Да кожнага выпуску штотыднёвіка La Derniere Heure прыкладаюцца адмысловыя акуляры. На ідэю пра рэфармацыю самага кансерватыўнага сродку масавай інфармацыі выдаўцоў натхніў поспех фармату 3D. Галоўны…

Чытаць цалкам
Як цвыркаць літаратуру

Як цвыркаць літаратуру

Кнігі, якія спачатку былі пастамі ў ЖЖ, кампутарныя гульні, дзе галоўнага героя праводзяць па колах Дантавага пекла, цэлая бібліятэка, што змяшчаецца на флэшцы, – гэта ўсё рэальныя прыклады таго, як літаратура пракладае свой шлях у сучасным свеце. Адна з новых пляцовак, дзе прысутнасць літаратуры, на першы погляд, магла б падацца дзіўнаватай, – гэта Twitter. Сацыяльная сетка, што ўзнікла ў 2006 годзе, дазваляе сваім карыстальнікам абменьвацца паведамленнямі накшталт смс, памер якіх не можа перавышаць 140 знакаў. З ангельскай “twitter” – “цвыркат, цвыркаць”. Дык якім чынам можна “цвыркаць” літартуру? Напрыклад, надрукаваць “Уліса”. Менавіта такім чынам два прыхільнікі творчасці Джэймса Джойса адзначылі ў 2009 годзе Дзень Блума (Bloomsday), які традыцыйна святкуецца ў Ірландыі і па ўсім свеце 16 чэрвеня – усе падзеі рамана Джойса адбываюцца менавіта ў гэты дзень у 1904 годзе. Ян Багост (Ian Bogost) і яго сябра Ян Маккарці (Ian McCarthy) распрацавалі цэлую…

Чытаць цалкам
Помнік кнізе

Помнік кнізе

Увогуле, кніга – гэта і ёсць помнік: літаратуры, пісьменства, культуры. Аднак Кніга як культуратворца заслугоўвае і помніку самой сабе. Напрыклад, мусульмане ўзвялі помнік Карану ў Арабскіх Эміратах (Шарджа). А ў Туркменіі нядаўна ўсталявалі помнік кнізе Туркменбашы “Рухнама”, што ў перакладзе значыць “Духоўнае пасланне”. Гэтую кнігу, напісаную прэзідэнтам Сапармуратам Ніязавым, павінна ведаць як “Ойча наш” усё насельніцва краіны. Агромністы манумент уяўляе сабой дакладную копію кнігі. Увечары вокладка кнігі разгортваецца, і на першай старонцы з’яўляецца экран, на якім пры дапамозе праектара транслюецца дакументальны фільм пра станаўленне нацыі. 10 траўня 1933 года ў Нямеччыне адбылася масавая акцыя спальвання кніг. Сотні студэнтаў, прафесароў, супрацоўнікаў СС знішчалі ў вогнішчы кнігі “антынямецкіх” аўтараў: Зігмунда Фрэйда, Генрыха Мана, Карла Маркса і інш. Пасля паразы Нямеччыны ў вайне саюзнікі правялі акцыю знішчэння нацысцкай літаратуры. У памяць пра акцыі масавага спальвання кніг…

Чытаць цалкам
Малюнкі без кніжак, або Замежныя ілюстратары ў Мінску

Малюнкі без кніжак, або Замежныя ілюстратары ў Мінску

Мала таго, што мне дазволілі паздымаць, дык яшчэ да публікі выйшла куратарка праекту Кацярына Кенігсберг, якая і распавяла пра гісторыю арганізацыі выставы. Я, узброіўшыся здымачом і дыктафонам, вырашыла пагуляць у журналіста. Кацярына Кенігсберг: “Мы планавалі арганізаваць выставу “Сучасная нямецкая кніжная ілюстрацыя” – з 65 работ 12 найбольш вядомых ілюстратараў дзіцячых кніжак. Калі мы даведаліся, што ў нас атрымаецца гэтая выстава, то вырашылі, што грэх не паказаць работы беларускіх мастакоў і не прыцягнуць да ўдзелу культурныя цэнтры замежных амбасадаў у Беларусі. Такім чынам, тут прадстаўлены польскія і ізраільскія мастакі, паколькі ў Беларусі ўсяго толькі тры культурныя цэнтры: Інстытут Гётэ, Польскі інстытут і Ізраільскі культурны цэнтр”. Мастак: Ірэна Абольскі (Ізраіль) Дыяпазон прадстаўленых на выставе тэхнік вельмі шырокі: ад танчэйшых акварэльных работ да шаўкаграфіі, ад гуашу і пастэлі да выразкі нажом на цялячым пергаменце, ад малюнка пяром да калажу і эксперыментальных лічбавых…

Чытаць цалкам
Нямецкія кнігарні: досвед Прайдзісвета

Нямецкія кнігарні: досвед Прайдзісвета

Дык вось, у цэнтры я налічыў восем кнігарняў, не беручы пад увагу розныя маленькія крамкі. Ну і што, скажаце вы. А тое, што ў гэтым горадзе насельніцтва 160 тысяч, і гэта толькі на невялікім пятачку Старога гораду. Ды сярод тых, што я наведаў, многія пераўзыходзяць па плошчы мінскія і займаюць не адзін паверх. У тамтэйшых кнігарнях, як і ў нашых, можна тырчэць колькі захочаш і чытаць. Але, як на мяне, то нашым у параўнанні з нямецкімі не стае месцаў для сядзення, каб пакупніку не трэба было курчыцца над кніжкай стоячы. Зрэшты, і ў Ольдэнбургу не кожная крама можа выкраіць месца для чытання, відаць, шкада нейкі стэлаж прыбраць. Калі ў нас спытаць пра кніжку ў прадавачкі, то часцей за ўсё яна ідзе з табой да паліцы і пачынае шукаць, а не знайшоўшы, пытае ў калегі, а тая адсылае яе да іншай паліцы і г.д. Немкі (у Германіі таксама ў гэтай сферы працуюць пераважна жанчыны) у такім выпадку лезуць у кампутар і спраўджваюць там, а тады ўжо ідуць да стэлажу і адразу ж дастаюць табе кніжку. Альбо,…

Чытаць цалкам
Лавы-кнігі

Лавы-кнігі

У сталіцы Турэччыны ўсталяваны лавы ў форме разгорнутых кніжак, прататыпамі для якіх паслужылі зборнікі 18 паэтаў. Ня ведаю, наколькі гэта заахвочвае мінакоў да чытання паэзіі, аднак прынамсі заўсёднікі парку імёны айчынных паэтаў ведаць будуць. Крыніца: flaneur-txt.livejournal.com А брытанец Біл Вудроў прапануе пасядзець на “гісторыі”: так ён назваў сваю скульптуру ў выглядзе лавы. Такія аскепкі мастацтва насамрэч могуць выклікаць шчырую павагу да кнігі, якая ў наш час паціху выветрываецца з галоваў пакалення next. Хаця колькі б такая лава ў сваім першапачатковым выглядзе прастаяла ў нашым парку? Мне падаецца, нашы людзі неадменна спрычыніліся б да гэтага твору мастацтва! Крыніца: translitera.org А вось на такіх лавах маюць шчасце сядзець і чытаць французы. Фота: architectdesign.blogspot.com

Чытаць цалкам