Хто ажывіць Дракулу, або Сяброўка для Віні-Пуха
Але ў эпоху постмадэрну дапісваннем за класікаў можна займацца не толькі ў школе. Напрыклад, летась пабачылі свет не менш як тры працягі, так званыя “сіквелы” знакамітых раманаў ХХ стагоддзя. Пачнем з жахлівага. “Дракула. Паўсталы з мёртвых” ("Dracula the Un-Dead"). Дакр Стокер і Ен Холт. Думаю, кожны чуў, калі не чытаў і не бачыў, гісторыю графа Дракулы, героя аднайменнага твору, напісанага ў 1897 годзе ірландцам Брэмам Стокерам. Пасля гэтага імя графа сталася ледзь не хадзячай назвай, а таксама дало пачатак безлічы твораў, як літаратурных, так і кінематаграфічных, што тым ці іншым чынам апавядалі гісторыю знакамітага вампіра ці герояў, або хутчэй антыгерояў, для якіх ён паслужыў правобразам. Аднак летась прапраўнук Брэма Стокера Дакр (Dacre Stoker) у суаўтарстве са сцэнарыстам і вялікім прыхільнікам знакамітага вампіра Енам Холтам (Ian Holt) узяўся за страшную справу – ажывіць графа Дракулу. Свой раман яны інтрыгоўна назвалі “Дракула. Паўсталы з мёртвых”. Дзеянне рамана адбываецца праз…
Чытаць цалкам