№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Наталля Ламека

Наталля Ламека
Літаратуразнаўца, выкладчык кафедры замежнай літаратуры БДУ. Нарадзілася 8 сакавіка 1981 году ў Мінску. Скончыла рамана-германскае аддзяленне філфака БДУ (2003), аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю па творчасці Дж. Джойса (“Мастацкі універсум Джэймса Джойса: структура, канцэпцыя чалавека, тыпалагічны кантэкст”, 2007). Займаецца даследаваннем заходнееўрапейскай мадэрнісцкай літаратуры, аўтар дзвюх манаграфій (“Мастацкі універсум творцы”, Мінск, 2005; “Хаосмас Джэймса Джойса як мультыстабільная сістэма (сінергетычная прырода мастацкага феномена”, Мінск, 2006), двух навучальна-метадычных дапаможнікаў у суаўтарстве і шэрагу навуковых публікацый. Мае пераклады з англійскай і нямецкай моваў.

Чытайце таксама

Клаўс Элсбергс

Клаўс Элсбергс

Латышскі паэт і перакладчык

Фрэнк Баўм

Фрэнк Баўм

Амерыканскі празаік, драматург, актор. Знакаміты творам "Чараўнік краіны Оз"

Алвару ды Кампуш

Алвару ды Кампуш

Знакаміты гетэронім партугальскага паэта Фэрнанду Пэсоа

Уладзімеж Вольскі

Уладзімеж Вольскі

Польскі паэт, празаік, перакладчык, аўтар лібрэта да операў Манюшкі

1697