№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ірына Шаблоўская

Ірына Шаблоўская
Ірына Шаблоўская (1939 – 2004) – доктар філалагічных навук, прафесар БДУ, дзе больш за трыццаць гадоў выкладала замежную літаратуру, а з 1979 па 2001 г. узначальвала кафедру замежнай літаратуры. Аўтар навуковых прац на славістыцы, чэшскай літаратуры, сусветнай літаратуры XX ст., навучальных дапаможнікаў для студэнтаў, выкладчыкаў сярэдніх і спецыяльных установаў, метадычных распрацовак.

Даследчык чэшскай літаратуры I. Шаблоўская вядомая і як перакладчык мастацкіх твораў з чэшскай мовы на беларускую і рускую, як аўтар першай на Беларусі праграмы “Гісторыя чэшскай літаратуры” для студэнтаў-славістаў БДУ. Лаўрэат прэміі году за найлепшы крытычны артыкул “Чэшская літаратура: далёкая і блізкая”, надрукаваны ў часопісе “Полымя” ў 1997 г.

Галоўны кірунак даследчыцкіх інтарэсаў – кампаратыўнае вывучэнне літаратураў свету, тыпалагічна-параўнальны падыход да паэтыкі славянскіх літаратураў, у тым ліку беларускай. У доктарскай дысертацыі Ірыны Шаблоўскай, прысвечанай агульнаму і асабліваму славянскай ваеннай прозы 1960 – 1980-х гг., значнае месца займае беларуская літаратура: творы В. Быкава, А. Адамовіча, Я. Брыля, В. Казько, якія ўпершыню даследаваныя ў кантэксце творчасці пісьменнікаў іншых славянскіх краін, у кантэксце экзістэнцыяльнай праблематыкі і паэтыкі. Апошняе дзесяцігоддзе даследчыца шмат увагі засяроджвала на праблеме прысутнасці твораў сусветнай літаратуры ў кантэксце беларускай культуры, праблемах рэцэпцыі, тыпалогіі, мастацкага перакладу як асновы міжнацыянальнага культурнага дыялогу. Нарэшце – на праблеме мовы як сродку захавання роднай літаратуры і наогул на праблеме прыналежнасці нацыянальнай культуры да кантэксту літаратуры сусветнай.

Прафесар I. Шаблоўская выступала на навуковых кангрэсах славістаў у Браціславе і Кракаве, на кангрэсе ІСІА (Міжнароднай асацыяцыі кампаратыўпага вывучэння літаратуры) у Эдмантане (Канада, штат Альберта), на канферэнцыях у Празе, Любліне, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Тбілісі, Ташкенце, Кіеве, Харкаве, Гародні, Магілёве, Брэсце. Чытала лекцыі па сусветнай літаратуры для настаўнікаў сярэдніх школ Мінска і іншых гарадоў Беларусі, для выкладчыкаў сярэдніх і спецыяльных навучальных установаў, на курсах павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў ВНУ.

Чытайце таксама

Душан Тарагел

Душан Тарагел

Славацкі празаік, публіцыст і сцэнарыст

Арцюр Рэмбо

Арцюр Рэмбо

Французскі паэт, адзін з пачынальнікаў сімвалізму

Павал Орсаг Гвездаслаў

Павал Орсаг Гвездаслаў

Славацкі паэт, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Класік славацкай літаратуры

Цыпрыян Каміль Норвід

Цыпрыян Каміль Норвід

Польскі паэт, драматург, празаік, жывапісец, эсэіст, скульптар і філосаф.

867