№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурнае аб'яднанне Узвышша

"Узвышша"

14 лістапада 2011



“Узвышша” — літаратурна-мастацкі часопіс (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі. Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай “Узвышша”, а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Мінску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах.

 

На старонках “Узвышша” друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў зрабіліся нацыянальнай класікай (раман “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя, аповесці “Лявон Бушмар” К. Чорнага, “Ні госць ні гаспадар” Л. Калюгі, паэма “Кругі” У. Дубоўкі і інш.). Не меншую цікавасць і значнасць уяўляюць змешчаныя ў выданні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытанні і шукаліся спосабы развязання разнастайных праблемаў (мастацкія канцэпцыі, герой, тэма, форма і інш.), звязаных з вызначэннем напрамкаў развіцця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваннем беларускай літаратурнай мовы.

 

Спампаваць нумары часопіса “Узвышша” можна па спасылках ніжэй.

 

“Узвышша” №2, 1927

1927-2.pdf

 

“Узвышша” №4, 1927

1927-4.pdf

 

“Узвышша” №5, 1927

1927-5.pdf

 

“Узвышша” №1, 1928

1928-1.pdf

 

“Узвышша” №2, 1928

1928-2.pdf

 

“Узвышша” №3, 1928

1928-3.pdf

 

“Узвышша” №4, 1928

1928-4.pdf

 

“Узвышша” №5, 1928

1928-5.pdf

 

“Узвышша” №6, 1928

1928-6.pdf

 

“Узвышша” №1, 1929

1929-1.pdf

 

“Узвышша” №2, 1929

1929-2.pdf

 

“Узвышша” №2, 1929 (асобны ліст)

1929-2-as.pdf

 

“Узвышша” №3, 1929

1929-3.pdf

 

“Узвышша” №4, 1929

1929-4.pdf

Чытайце таксама

Якую кнігу абраць беларусам: электронную альбо папяровую?

Якую кнігу абраць беларусам: электронную альбо папяровую?

О гэтая раскоша праехацца ў купэ цягніка Мінск–Магілёў! Можа, камусьці раскошай такое падарожжа і не падасца, але я люблю замовіць у ветлівага правадніка якіх-небудзь ласункаў, паўтыкаць у акно з кроплямі…

Макс Шчур

"Апошні метафізік" і літаратура

“Гнюсны чалавек, – напісаў Кліма ў сталым веку пра Шапэнгаўэра, куміра сваёй маладосці, які перад самай смерцю выказаў шкадаванне, што не паспеў дапісаць некалькі раздзелаў у “Парэргах і Параліпаменах”.…

З усёй адкрытасцю

Чарлз Букоўскі

З усёй адкрытасцю

Для журналістаў Чарлз Букоўскі – тое самае, што снежны чалавек для даследчыкаў Гімалаяў. Знайсці яго цяжка, але калі ўжо знойдзеш, то сцеражыся. Некаторыя сцвярджаюць, што Чарлза Букоўскі наогул не існуе...

Нямецкая літаратурная прэмія (Deutscher Buchpreis)

Нямецкая літаратурная прэмія (Deutscher Buchpreis)

Галоўную літаратурную прэмію Германіі (Deutschen Buchpreis) за найлепшы твор на нямецкай мове атрымаў аўтар раману «Вежа» (Der Turm) Увэ Тэлькамп (Uwe Tellkamp)...

10841