Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПраблема самапазнання і самавызначэння надзвычай актуальная для сучаснага мастацтва, у тым ліку і для літаратуры, якая намагаецца вызначыць свой гнасеалагічны і анталагічны статус. Чытаць цалкам
Паэзія Гая Валерыя Катула ў беларускіх перакладах XX і першай дэкады XXI ст. Чытаць цалкам
Cамай значнай фігурай, звязанай з Біт-пакаленнем у Італіі, несумненна, можна лічыць перакладчыцу Фернанду Півана (Fernanda Pivano). У дачыненні да амерыканскіх бітнікаў развіццё італьянскіх было запозненым, а літаратурныя дасягненні — у пэўным сэнсе другаснымі... Чытаць цалкам
Канфрантацыя асобы і грамадства — актуальны аб’ект літаратурных даследаванняў ва ўсім свеце ўжо не першае дзесяцігоддзе, аднак на айчынных прасторах канфлікт героя і “шэрай масы” асаблівай цікавасці ў навукоўцаў не выклікае... Чытаць цалкам
У сучаснай свядомасці вобраз Біт-пакалення, асацыюючыся з неймавернай колькасцю штампаў, зрабіўся ў значнай ступені здабыткам масавай культуры. Для моладзі нашага часу бітніцтва можа проста абазначаць чорнае скураное адзенне, казліную бародку, наркотыкі і праміскуітэт... Чытаць цалкам
Некалькі месяцаў таму ў дзяржаўным часопісе выйшла гісторыя пад назвай “Маладосць” і падзагалоўкам “Мама мяне дастала”. Гаворка там вялася пра васемнаццацігадовую дзяўчыну з Каліфорніі, якую ўзялі за курэнне марыхуаны і якая хацела расказаць пра гэта... Чытаць цалкам
Калі ў 1982 годзе ў славацкіх кнігарнях з’явіўся раман пісьменніка Рудольфа Слобады “Розум”, мала хто падазраваў, што ў свет выйшаў адзін з ключавых твораў славацкай літаратуры ХХ стагоддзя... Чытаць цалкам
Для перфомансу на беларускім тэлебачанні прыдасца ўсялякая літаратура: класіка і сучасная, беларуская і перакладная, добрая і кепская. Найлепш — правакацыйная. Выбаршчык як мінімум прачнецца, калі Анатоль Лябедзька з добрай артыкуляцыяй палымяна прачытае з тэлеэкрана верш Андрэя Адамовіча “Мае яйцы”... Чытаць цалкам
Два самыя значныя і самыя любімыя эпасы ў Індыі — “Махабхарата” і “Рамаяна”, творы, якія прайшлі выпрабаванне часам і паўплывалі на жыццё кожнага індуса. Гэтыя гісторыі ўкараніліся ў яго душы, і што б ён ні рабіў, усё ацэньваецца паводле крытэраў, закладзеных гэтымі эпасамі. Чытаць цалкам