Памёр Гор Відал
1 жніўня 2012
Вядомасць яму прынёс апублікаваны ў 1948 годзе раман “Горад і слуп”, у якім ён адным з першых у амерыканскай літаратуры звярнуўся да праблематыкі гомасэксуальнасці.
За сваё жыццё ён напісаў 25 раманаў, асабліва вядомыя гістарычныя сагі “Лінкальн”, “Віцэ-прэзідэнт Бэры”, “Імперыя”, “Галівуд”, “Вашынгтон, акруга Калумбія” і сатырычныя творы “Майра Брэкінрыдж” і “Дулута”, якія праславілі яго ў літаратурным свеце.
Гор Відал вядомы і як аўтар мноства эсэ, у якіх закранаюцца тэмы палітыкі, рэлігіі, літаратуры і сэксу.
У 1993 годзе за эсэ “Злучаныя Штаты (1952—1992)” пісьменнік атрымаў Нацыянальную кніжную прэмію ЗША. Ён таксама пісаў сцэнары для брадвейскіх п'есаў.
У 1960-я і 1970-я Відал быў палітычным каментатарам на тэлебачанні. Ён прытрымліваўся леваліберальных поглядаў, удзельнічаў у кампаніі супраць вайны ў Іраку, выступаў за рэлігійныя свабоды.
Пісьменнік актыўна займаўся палітыкай. Так, у 1960 годзе ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў ЗША ад дэмакратаў.
Відал актыўна крытыкаваў палітычную сістэму ЗША, якую называў “паліцэйскай дзяржавай” і якой прадказваў хуткае ператварэнне ў ваенную дыктатуру.