№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Агаце Крысці паставяць помнік у Лондане

21 жніўня 2012

Агаце Крысці паставяць помнік у Лондане
На гэтым тыдні Лонданская гарадская рада Вестмінстэра выдала дазвол на ўсталяванне помніка, спраектаванага скульптарам Бэнам Твістанам-Дэвісам. Помнік паставяць у сэрцы Ковент-Гардэна — паміж Грэйт-Ньюпорт-стрыт і Крэнбарн-стрыт. Гэтае месца ў самым цэнтры лонданскага тэатральнага раёна было абранае невыпадкова — яно адлюстроўвае ўнёсак Крысці ў драматургію: пісьменніца была першай жанчынай-драматургам, тры п'есы якой ішлі адначасова ў Вест-Эндзе, а яе дэтэктыўная п'еса “Пастка” (The Mousetrap) — сцэнічны доўгажыхар, які пабіў сусветны рэкорд.

Як паведамляецца, бронзавая скульптура вышынёй 2,5 м, спраектаваная на замову рэжысёра-пастаноўшчыка “Пасткі” сэра Стывена Ўэйлі-Коэна і ўнука пісьменніцы Мэцью Прычарда, будзе выкананая ў выглядзе вялізнай разгорнутай кнігі. На развароце — бюст Агаты Крысці, вокладку ўпрыгожаць скульптурныя элементы, якія адлюстроўваюць этапы яе жыцця і дзейнасці, сярод якіх — матывы з апавяданняў пра міс Марпл і Эркюля Пуаро, усходні экспрэс і сельскі дом.

“Ідэя такой кампазіцыі зарадзілася ў сувязі з тым, што яна самы знакаміты з пісьменнікаў, аўтар самых прадаваных кніг — іх было прададзена 4 мільярды. Мы ж абмежаваныя ў прасторы — на будаўнічай пляцоўцы мала месца, і мы не можам усталяваць там скульптуру з фрагментамі-кнігамі, бо яны будуць перашкаджаць мінакам. Таму мы і вырашылі, што гэта будзе адна вялізная кніга”, — цытуе архітэктара выданне. Таксама, паводле яго словаў, у скульптурнай кампазіцыі будзе намаляваны шэраг кніг меншага фармату, дакладней, кніжных карэньчыкаў.

Гэта першы помнік Агаце Крысці, які будзе ўзведзены ў Лондане, хоць у горадзе Торкі (графства Дэваншыр) ужо ўсталяваны бюст пісьменніцы, паведамляе скульптар. Адкрыццё мемарыяла прызначанае на 25 лістапада гэтага году, падзея прымеркаваная да 60-гадовага юбілею п'есы “Пастка”.
паводле day.kiev.ua

Чытайце таксама

595