№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пункт пасадкі марсахода Curiosity назвалі ў гонар Рэя Брэдберы

24 жніўня 2012

Пункт пасадкі марсахода Curiosity назвалі ў гонар Рэя Брэдберы
“Цяпер у нас ёсць перасоўная астрабіялагічная лабараторыя на паверхні Марса. Сёння — 92-ы дзень нараджэння вялікага пісьменніка, які зрабіў шмат для развіцця нашага імкнення вывучаць космас і першым уявіў магчымасць існавання жыцця на Марсе. З сённяшняга дня месца пасадкі Curiosity будзе насіць імя Рэя Брэдберы (Bradbury landing)”, — заявіў дырэктар навуковай праграмы MSL Майкл Маер.

Як адзначыў кіраўнік каманды “пілотаў” Curiosity Мэт Хэверлі, дакладнае месцазнаходжанне спуску Curiosity адзначанае на паверхні Марса слядамі колаў марсахода, які зрабіў сёння першыя крокі па паверхні чырвонай планеты. Паводле словаў Хэверлі, рухальная сістэма Curiosity ў поўным парадку — апарат ажыццявіў сёння рух наперад і поўны паварот.

Вядома, калі быць дакладным, Р. Брэдберы зусім не “першым уявіў магчымасць існавання жыцця на Марсе”. Герберт Ўэлс, А. Багданаў і А. Талстой пісалі пра гэта задоўга да яго. Яшчэ раней пра жыццё на Марсе казалі астраномы Ск’япарэлі і Лоўэл, а да іх у гэтым сэнсе выказваўся Гершэль і некаторыя пісьменнікі эпохі Адраджэння. Але гэта зусім не змяншае заслугі вялікага фантаста.

Сам жа Брэдберы яшчэ ў 2009 годзе выказваўся пра гэта так:

“Я хачу, каб кожны, хто мяне слухае, падумаў пра Марс, толькі пра Марс, зноў, зноў і зноў. Думайце пра вяртанне на Месяц, і ўрад пачуе вашыя думкі. Цяпер дрэнныя часы. Калі вы чытаеце Wall Street Journal, забудзьцеся пра гэта. Калі купляеце акцыі — прадайце іх. Пазбаўцеся ад іх! Але паслухайце мяне і скажыце: вернемся на Месяц! Месяц — гэта ўсё, а потым і Марс. І яны чакаюць нас.

Я хачу, каб мяне пахавалі на Марсе. Я не хачу быць першым жывым чалавекам, які трапіць туды. Ужо позна. Але я хачу быць першым памерлым, які дабярэцца да Марса. Я хачу трапіць туды ў слоіку ад супу Campbell.

Пахавайце мяне на Марсе, у Bradbury Abyss. Яны збіраліся назваць месца на Марсе ў гонар мяне, і мне гэта даспадобы”.

Гэта ўжо не першае месца ў Сусвеце, названае ў гонар знакамітага пісьменніка. Яшчэ ў 1992 годзе ў гонар Рэя Брэдберы быў названы астэроід 9766 Bradbury, заўважаны 24 лютага 1992.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

460