“Смуглявай лэдзі” Шэкспіра была гаспадыня бардэлю?
29 жніўня 2012
Паводле словаў Солкелда, у дзённіках Хэнслаў ёсць адсылкі да Чорнай Люсі, а таксама яе кампаньёна і ўладальніка іншага бардэлю Гілберта Іста. Аўтар піша, што ён часта абедаў з Істам, а акрамя таго, Іст быў кіраўніком нерухомасці Хэндслаў. Солкелд робіць выснову, што гэтая пара была добра вядомая ў тэатральных колах, і Шэкспір напэўна ведаў Люсі.
Акрамя таго, Солкелд мяркуе, што Шэкспір быў звязаны з раёнам Клеркенуэл. На думку навукоўца, там жылі сваякі драматурга, і ён там часта бываў.
Дункан Солкелд падкрэсліў, што Чорная Люсі — найбольш верагодная кандыдатура на ролю “смуглявай лэдзі”. Разам з тым навуковец удакладніў: хто б ні стаяў за яе вобразам, Шэкспір відавочна надзяліў яго рысамі і рэпутацыяй прастытуткі з Клеркенуэла.
“Смуглявай лэдзі” з чорнымі як смоль валасамі і чорнымі вачыма прысвечана больш за дваццаць санэтаў са 154 — са 127-га па 152-і. Большасць з іх Шэкспір напісаў у 1592—1599 гг., яны былі надрукаваныя ўпершыню ў 1609 годзе. У 2001 годзе ў паўднёваафрыканскіх навукоўцаў ўзнікла ідэя, што крыніцай натхнення Шэкспіра была не толькі рэальная дама, але і курэнне марыхуаны, што выклікала крытыку шэкспіразнаўцаў.
Даследаванне Солкелда будзе апублікаванае выдавецтвам Ashgate у кастрычніку.