№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У бібліятэку вярнуўся ўзяты ў 1934 годзе “Партрэт Дарыяна Грэя”

3 верасня 2012

У бібліятэку вярнуўся ўзяты ў 1934 годзе “Партрэт Дарыяна Грэя”
Харлін расказала, што ўбачыла ў кнізе штамп бібліятэкі і вырашыла вярнуць раман. Калі жанчына даведалася, што бібліятэка абвясціла трохтыднёвую “амністыю” на не здадзеныя ў тэрмін кнігі, яна тут жа аднесла “Партрэт…” у бібліятэку (“пратэрмінаваныя” выданні можна было здаць, не баючыся штрафу).

Жанчына прынесла “Партрэт Дарыяна Грэя”, узяты 78 гадоў таму яе маці, і пацікавілася ў бібліятэкара, ці не чакае яе арышт за такую значную затрымку. У бібліятэцы запэўнілі, што ніякага пакарання не будзе.

Калі б Віжн здала раман Ўайлда не падчас кніжнай “амністыі”, ёй давялося б заплаціць штраф у памеры шасці тысяч даляраў. Папярэдняя “амністыя” праводзілася ў чыкагскай бібліятэцы каля 20 гадоў таму. Тады вярнулі 77 тысяч кніг.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

568