Папулярны брытанскі пісьменнік падрабляў водгукі на Amazon
5 верасня 2012

Дансу ўдалося высветліць, што Элары піша свае водгукі пад двума псеўданімамі — Джэлі Бін (Jelly Bean) і Нікадэмус Джонс (Nicodemus Jones). Пісьменнік заўважыў, што абодва гэтыя “карыстальнікі” высока ацанілі ўсе без выключэння раманы Элары, называючы іх “сучаснымі шэдэўрамі” і сцвярджаючы, што яны здольныя “закрануць душу” чытача. У той жа час можна заўважыць, што прыхільнікі таленту Элары лаюць іншых аўтараў дэтэктыўных раманаў, вельмі невысока ацэньваючы іх творы.
Выдавецтва Orion books, якое выпускае кнігі Элары, адмовілася каментаваць гэтую інфармацыю, аднак сам пісьменнік прызнаўся, што падрабляў водгукі, і выбачыўся перад чытачамі.
Роджэр Джон Элары нарадзіўся 20 чэрвеня 1965 у Бірмінгеме. Яго творы неаднаразова рабіліся бэстсэлерамі. Так, Элары быў прызнаны найлепшым майстрам дэтэктыву ў Вялікабрытаніі за раман “Просты акт гвалту” (A Simple Act of Violence). Раман, у сваю чаргу, быў названы найлепшым дэтэктывам году.