№10: Дарослым уваход забаронены

№10: Дарослым уваход забаронены

— Ага, добра… Вось і вы, дзеткі! Вітаем у нашым Палацы Дзяцінства! Заходзьце, заходзьце… Самых маленькіх просім у Пясочніцу, астатнія — за мной! Стоп-стоп, а вось вам сюды нельга! Дарослых адвядуць праз Чорны ўваход у Вельмі Сур’ёзны Кабінет — там вам будзе ўтульна, і вы зможаце адпачыць, а то выгляд у вас, скажу шчыра… м-м-м… вельмі стомлены… Так што і вы зможаце агледзець наш палац (праўда, з іншага боку, хе-хе). Ну што, хадзем?

Чытаць далей

“Яндэкс” запусціў праект для павышэння пісьменнасці карыстальнікаў

5 верасня 2012

“Яндэкс” запусціў праект для павышэння пісьменнасці карыстальнікаў
Праект, запушчаны на рускай і ўкраінскай мовах, закліканы дапамагчы запомніць, як пішуцца складаныя словы. Для кожнага з іх сістэма паказвае правільны варыянт напісання і найбольш частыя памылкі. Там таксама можна паглядзець распаўсюджаныя выпадкі няправільнай пастаноўкі націску.

Паводле статыстыкі кампаніі, у першай палове 2012 году “Яндэксу” часцей за ўсё даводзілася выпраўляць памылку “однокласники”. Таксама карыстальнікі найбуйнейшага расійскага пашукавіка часта памыляюцца ў словах “Таиланд” (напісанне “Тайланд” сустракаецца ў 85% выпадкаў), “агентство” (пішуць “агенство”), “рассчитать” (пішуць “расчитать”) і “сделать” (“зделать”).

Як сцвярджаюць прадстаўнікі “Яндэкса”, гэты праект не прэтэндуе на званне выкладчыка, не прыводзіць правілаў і не тлумачыць напісання, а толькі прыцягвае ўвагу карыстальнікаў да словаў, у якіх часта дапускаюцца памылкі.

Пошукавая сістэма “Яндэкс” — найбуйнейшая ў Расіі. Паводле статыстыкі LiveInternet, на яе долю прыпадае 60% расійскага пошукавага рынку.

Чытайце таксама

350