№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Усё па-сапраўднаму: прэзентацыя “Птушак” Насты Манцэвіч

10 верасня 2012

Усё па-сапраўднаму: прэзентацыя “Птушак” Насты Манцэвіч
Нехта палічыў, што ў кнізе зашмат натуралізму што да апісання эратычных сцэн, іншым жа прыйшліся даспадобы стыль Насты і яе ўменне расказаць гісторыю. Рэдактар кнігі Павел Анціпаў у інтэрв’ю аднаму з тэлеканалаў сказаў, што разумны чытач, які прачытае зборнік, абавязкова ўбачыць, што рэчы, за якія ўпікаюць аўтарку, — мастацкі прыём, абумоўлены тэкстам.

Трэба сказаць, што даўно ў беларускай літаратурнай прасторы не з’яўлялася кніг, якія б выклікалі такі розгалас. “Птушкі” развярэдзілі многія балючыя праблемы — нецярпімасці “талерантных” беларусаў, непаразумення пакаленняў, непарушнасці аўтарытэтаў, “тусовачнасці” і герметычнасці літаратурнага асяроддзя.



Сама ж Наста Манцэвіч трымаецца ўбаку ад гучных спрэчак.



На прэзентацыі “Птушак”, што адбылася 6 верасня, яна адзначыла, што ўспрымае сваю кнігу як дзіця, якое вырасла і ўжо жыве сваім жыццём. “Магчыма, я хацела б яму іншага жыцця. Але яно такое, якое ёсць. Я хачу яго падтрымаць у дарослым жыцці, і найлепшай падтрымкай лічу чытанне амаль усіх тэкстаў без цэнзуры”, — сказала аўтарка.



Такім чынам, прэзентацыя прайшла ў фармаце аўтарскага чытання. У канцы імпрэзы адбылася аўтограф-сесія.



Кніга “Птушкі” выйшла ў падсерыі дэбютных кніг маладых аўтараў “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменніка” ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.



Раней у “Пункце адліку” выйшлі:

Анка Упала “Дрэва энталіпт” (проза і вершы);
Катерина Зыкова “Объяснительная” (вершы);
Кирилл Дубовский “Хороший роман” (проза).



Фота АУ.

Чытайце таксама

822