Лявон Баршчэўскі завяршыў працу над томам старажытнагрэцкай літаратуры
11 верасня 2012
— Мы зрабілі том грэкаў — 9 старагрэцкіх п'ес, 7 перакладаў маіх, два пераклады з 20-х гадоў — Юльяна Дрэйзіна. Прадмову да кнігі напісаў Алесь Жлутка. Праца над гэтым томам пачалася яшчэ ў 92-м годзе. І вось нарэшце зрабілі — напісалі каментары, прадмову. Кнігу аддаў у выдавецтва "Логвінаў".
Некаторыя з гэтых перакладаў выдаваліся асобна, так напрыклад, у 1993 годзе выйшла кніга “Прыкуты Праметэй” Эсхіла, у розныя гады друкаваліся пераклады Арыстафана, Сафокла ды Эўрыпіда.