Брытанская пісьменніца піша раман у Google Docs
14 верасня 2012

Інтэрнэт-карыстальнікі могуць сачыць за стварэннем рамана “ў жывым эфіры”, выкарыстоўваючы спасылку на дакумент у Google Docs. Хартман заяўляе, што чытачы могуць пакідаць свае водгукі пра кнігу ў каментарах.
Аглядальнік The Guardian, які прачытаў пачатак твора, называе напісанае “лухтой”, але выказвае надзею, што пасля Хартман давядзе чарнавік да ладу. Раман пачынаецца фразай “Не кожны дзень місіс Дэлхані даводзілася знаходзіць на дарозе аголенага мужчыну”.
Хартман належаць працы па эзатэрыцы і некалькі фэнтэзійных твораў — трылогія “Грыбны дождж” (In Serein), “Сонцастаянне вампіраў” (Vampire Solstice) і “Залаты конь” (The Golden Horse). Тэксты кніг даступныя ў інтэрнэце.
Тэкставы рэдактар Google Docs уваходзіць у пакет вэб-дадаткаў Google Apps. Над адным і тым жа дакументам могуць працаваць некалькі карыстальнікаў адначасова, але аўтар мае права забараніць іншым людзям рэдагаваць яго тэкст. Абмяркоўваць дакумент можна ў каментарах.