№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію Noma афрыканскага кантынента атрымала нігерыйская пісьменніца

3 лістапада 2009

Прэмію Noma афрыканскага кантынента атрымала нігерыйская пісьменніца
Прэмію ў памеры 10 000 даляраў пісьменніца атрымала за зборнік “Lawless and Other Stories”.

Па словах журы, “гэты зборнік апавяданняў і навэла ўяўляюць сабой творы першакласнага пісьменніка. Захапляльныя гісторыі, якія апісваюць штодзённае жыццё Нігерыі, вылучаюцца нязменна высокай якасцю і выбітнасцю. Аўтарка валодае адметным дарам мовы і майстэрствам апісання, з дапамогай якіх яна перавызначае ўяўны свет нігерыйскага грамадства.

Яна расказвае свае гісторыі рознымі галасамі, з пункту гледжання цэлага шэрагу запамінальных персанажаў, удала спалучаючы форму і яе напаўненне. Яна ні рамантызуе, ні дэманізуе сусвет герояў сваіх твораў. Яе геній у тым, каб пазбавіць апавяданні сенсацыйнасці, што тым самым дазваляе цалкам раскрыцца яе майстэрству. Адна з самых выбітных, творчых і адораных пісьменніц Афрыкі і, верагодна, найлепшая прадстаўніца свайго пакалення”.

Сэфі Ата нарадзілася ў Нігерыі. Адукацыю атрымала на радзіме, у Вялікабрытаніі і ЗША. Яе апавяданні друкаваліся ў шматлікіх часопісах, а п’есы трансляваліся на канале BBC.

Аўтарка, якая цяпер жыве ў ЗША, ужо раней неаднаразова станавілася ўладальніцай розных літаратурных прэмій, у прыватнасці, за свой дэбютны раман “Everything Good Will Come” яна атрымала першую прэмію Воле Шаінка ў галіне афрыканскай літаратуры за 2006 год.

Уганараванне пераможцы адбудзецца ў Афрыцы, падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
паводле news.book.co.za

Чытайце таксама

430