Прэзентацыя “Сіняй кнігі беларускага алкаголіка”
14 верасня 2012

Аксана Спрынчан
Юрась Пацюпа
Мікола Касцюкевіч
Алесь Камоцкі
Сяргей Вераціла
Уваход вольны.
Пачатак а 19-й.
Кнігарня “логвінаЎ” на Незалежнасці, 37а.
Пра кнігу.
Антон Кулон гэта прайшоў і нікому не раіць. Кніга падзеленая на дзве ўмоўныя часткі: “п’яныя прыгоды” і “вызваленне ад залежнасці”.
“Алкагалічная” палова кнігі: культурніцкая тусоўка Мінска 70-х і 80-х: пісьменнікі Габрусёў і Стральцоў, гуру багемы Кім Хадзееў. Што, дзе, па колькі на брата.
У другой частцы аўтар спрабуе глянуць па-новаму на людзей, якія ідуць гэтай цяжкой, сапраўды ваеннай дарогай. Аўтар адкідае стэрэатыпныя погляды на алкагольную праблему ды сцвярджае: алкагольная залежнасць — сур’ёзнае захворванне, алкаголік —не нейкі там чужы сметнікавы бомж, а ваш блізкі сябра, ваш знаёмы пісьменнік, мастак, славуты рок-музыка ці оперны спявак. А мажліва, гэта вы.