№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

120 гадоў таму “памёр” Шэрлак Холмс

18 верасня 2012

120 гадоў таму “памёр” Шэрлак Холмс
Мінула ўжо 125 гадоў са з'яўлення ў літаратуры персанажа, прыдуманага Артурам Конанам Дойлам. У Брытаніі існуе Таварыства Шэрлака Холмса, якое сёння аб'ядноўвае амаль 1200 сябраў ва ўсім свеце. Многія з іх не ўяўляюць жыцця без свайго героя. На гэтым тыдні больш за 70 сябраў таварыства выправіліся ў штогадовае падарожжа да Райхенбахскага вадаспаду.

Дойл не мог бы выбраць больш драматычнага антуражу для сутычкі Холмса і Марыярці. Вадаспад падае на 250 метраў уніз, а ў тым месцы, дзе, паводле апісання аўтара, сышліся смяротныя ворагі, адкрываецца страшная бездань глыбінёй 90 метраў.

Не кожны сябра Таварыства можа быць Холмсам або Марыярці, таму ў натоўпе, што сабраўся ля вадаспаду, можна ўбачыць людзей у касцюмах даволі дзіўных персанажаў, якія часам сустракаюцца ў апавяданнях Дойла. Джонатан Макаферці, былы адвакат, апрануты ў чырвоную мантыю кардынала Тоскі. Побач з ім стаіць дама ў крыналіне, яна грае каралеву Вікторыю.

У нашыя дні Райхенбахскі вадаспад карыстаецца сусветнай славай. Да яго пракладзеная вузкакалейка, па якой штогод да месца, апісанага брытанскім пісьменнікам, едуць дзясяткі тысяч турыстаў. Сёлета наведнікаў чакае інсцэніроўка знакамітай сцэны з рамана. Холмс, у ролі якога выступае былы дырэктар школы Дэвід Джонс, і прафесар Марыярці ў выкананні былога юрыста Пітэра Хоракса сыходзяцца ў смяротнай сутычцы над прорвай.

Як і ў апавяданні, гледачы бачаць, як у прорву падаюць два целы. Насамрэч гэта манекены.
паводле bbc.co.uk

Чытайце таксама

408