№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знайшлі невядомы раман Чынгіза Айтматава

26 верасня 2012

Знайшлі невядомы раман Чынгіза Айтматава
“Старонкі рукапісу пажоўклі, таму мы думаем, што бацька напісаў кнігу даволі даўно. Цяпер яе перадрукавалі, перавялі ў электронны фармат. Спадзяемся цягам году выдаць яе на рускай мове”, — заявіла Айтматава.

Дачка пісьменніка дадала, што раман вельмі эмацыйны, і, магчыма, таму Айтматаў не адважыўся апублікаваць яго пры жыцці. Акрамя таго, дачка пісьменніка заявіла, што збіраецца перакласці кнігу на ангельскую мову.

Чынгіз Айтматаў — аўтар такіх раманаў, як “Першы настаўнік”, “І даўжэй за стагоддзе цягнецца дзень” і “Плаха”. Айтматаў быў трохразовым лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, а таксама лаўрэатам Еўрапейскай літаратурнай прэміі і іншых узнагародаў і прэмій у галіне літаратуры.

Чытайце таксама

611