Сёння адзначаецца Еўрапейскі дзень моваў
26 верасня 2012
На тэрыторыі Еўропы налічваецца 225 аўтахтонных моваў. Праўда, больш за дзве траціны іх або ўжо вымерлі, або знаходзяцца на мяжы знікнення ў выніку асіміляцыі.
Як адзначае Вікіпедыя, самая распаўсюджаная мова Еўропы паводле колькасці натуральных носьбітаў — руская. У тройцы лідараў таксама нямецкая і французская. Сярод замежных моваў у Еўропе першую тройку складаюць ангельская, нямецкая і французская.