№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ісабэль Альендэ ўзнагародзілі за падабенства з Андэрсэнам

1 кастрычніка 2012

Ісабэль Альендэ ўзнагародзілі за падабенства з Андэрсэнам
Літаратурную прэмію Андэрсэна ўручаюць аўтарам, чые творы неяк пераклікаюцца з творамі дацкага пісьменніка: блізкія паводле жанру, стылістычна або ідэйна. Альендэ ўзнагародзілі як апавядальніка, здольнага зачараваць чытачоў.

Пра тое, што Ісабэль Альендэ атрымае прэмію, стала вядома ў сакавіку. Памер грашовага прыза складае каля 86 тысяч даляраў.

Ісабэль Альендэ — адна з самых знакамітых лацінаамерыканскіх пісьменніц, чые творы перакладзеныя на 30 моваў. Яна напісала каля дваццаці раманаў, сусветную вядомасць ёй прынёс “Дом духаў” (1982), які ў 1993 годзе быў экранізаваны. Да таго як Альендэ пачала займацца пісьменніцкай дзейнасцю, яна зрабіла кар’еру ў тэлежурналістыцы. Ісабэль Альендэ, якая атрымала каля 50 розных прэмій, таксама змагаецца за правы жанчын.

Літаратурная прэмія імя Андэрсэна была заснаваная ў 2010 годзе — тады яе лаўрэатам стала пісьменніца Джоан Роўлінг, аўтар серыі кніг пра Гары Потэра. Акрамя гэтай прэміі існуе яшчэ адна, названая ў гонар дацкага пісьменніка, — Hans Christian Andersen Award. Яна ўручаецца з 1956 году ў галіне дзіцячай літаратуры.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

810