№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Суд забараніў пошукі цела Федэрыка Гарсіі Лоркі

2 кастрычніка 2012

Суд забараніў пошукі цела Федэрыка Гарсіі Лоркі
Найбольш верагодным месцам пахавання Лоркі з часоў вайны лічылася брацкая магіла ў муніцыпалітэце Альфакар, што ў правінцыі Гранада на поўдні Гішпаніі.

Пошукі цела Лоркі гішпанцы пачалі ў кастрычніку 2008 году. Гэта стала магчымым дзякуючы пастанове следчага Нацыянальнай судовай палаты Гішпаніі Бальтасара Гарсона, які займаўся расследаваннем лёсаў грамадзян, рэпрэсаваных у гады грамадзянскай вайны ў Гішпаніі і за часамі дыктатуры Франка.

У верасні 2008 году Ніэвес Гарсія Каталан, унучка настаўніка Дыяскора Галінды Гансалеса, забітага франкістамі ў ноч на 19 жніўня 1936 г. разам з двума бандыльера і Лоркам і, як мяркуецца, пахаванага ў агульнай магіле, звярнулася ў суд з просьбай знайсці магілу і эксгумаваць целы для іх далейшай ідэнтыфікацыі і годнага пахавання.

У кастрычніку 2009 году пачаліся раскопкі меркаванага месца пахавання паэта, аднак магіла аказалася пустой.

Новы суд вынес пастанову пра спыненне пошукаў парэшткаў Лоркі на падставе закона аб амністыі 1977 году, які вызваляе ад судовага пераследу ўсіх вінаватых у злачынствах, учыненых у гады вайны і дыктатуры. Гэты закон быў прыняты пасля смерці генералісімуса Франка, каб спыніць доўгае супрацьстаянне франкістаў і рэспубліканцаў, якое пачалося яшчэ ў трыццатыя гады.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

809