№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Платон па-беларуску на прэзентацыі “Паміж” № 10

4 кастрычніка 2012

Платон па-беларуску на прэзентацыі “Паміж” № 10
У прэзентацыі возьмуць удзел Кірыл Стаселька, Марына Весялуха, Цімур Хоміч, Ліна Мядзведзева, Анка Упала, Маргарыта Аляшкевіч, запрошаныя госці, а таксама кіраўнікі Калегіюма Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка.

Нумар склалі аўтарскія творы выхаванцаў Калегіюма, творы сусветнай літаратуры ў іх перакладах, а таксама гутаркі. Змест тут.

У “Паміжы” №10 вы знойдзеце адказы на самыя пільныя пытанні:

- што пісаў Эразм Дарвін пра анатомію кракадзілаў;
- як гучыць Платон па-беларуску;
- ёсць у беларускай літаратуры болевыя кропкі ці ўжо ўсё адбалела…


У канцы нумара вас чакае пісьменніцкая апытанка, з якой вы даведаецеся, напрыклад, пра тое, ці дапамагае ў літаратурнай творчасці ўжыванне якіх-небудзь рэчываў. На гэтае і іншыя пытанні з усёй магчымай шчырасцю адказалі Сяргей Балахонаў, Зміцер Вішнёў, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Яраслаў Рудзіш, Ульф Старк, Дзмітрый Строцаў, Вольга Такарчук і Хенрык Хоўланд.

Імпрэза пройдзе 10 кастрычніка ў 18.30 ў ДК “Ля мора” па адрасе: 2-я вуліца Шчорса, 7А.

У “Ля моры” можна і трэба пачувацца разняволена, бо сядзяць там проста на падлозе і ходзяць у шкарпэтках. Маеце шкарпэткі? Прыходзьце на прэзентацыю! Маеце некалькі пар? Бярыце з сабой сяброў.

Тут можна паглядзець, як даехаць да месца.

Кантактны тэлефон для тых, хто заблукаў: +375 33 3326468.

Чытайце таксама

942