№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Шпацыр па нямецкай літаратуры” ў Мінску

12 кастрычніка 2012

“Шпацыр па нямецкай літаратуры” ў Мінску
Клаўс-Петэр Энгельхарт доўгі час працаваў кіраўніком аддзела буйной лонданскай кнігарні. Больш за 25 гадоў ён праводзіць семінары павышэння кваліфікацыі пры прадстаўніцтве Нямецкай кнігагандлёвай палаты ў Федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Шмат гадоў ён выкладае гісторыю нямецкай літаратуры ва ўстановах прафесійнай кнігагадлёвай адукацыі ў Дзюсельдорфе.

18 кастрычніка вы пачуеце лекцыю “Бі ў барабан і забудзься на страх”, прысвечаную Генрыху Гайнэ, які лічыцца апошнім рамантычным паэтам і ў той жа час у сваёй творчасці пераадольвае рамантызм. Гайнэ — адзін з тых нямецкамоўных аўтараў, чые тэксты часцей за ўсё перакладаюцца на іншыя мовы. Клаўс-Петэр Энгельхарт у жывой захапляльнай форме прадставіць найбольш важныя аспекты творчасці Гайнэ, нагадае слухачам асноўныя вехі яго творчага шляху і гісторыю рэцэпцыі тэкстаў пісьменніка ў Германіі.

19 кастрычніка ахвотныя змогуць ажыццявіць “Шпацыр па нямецкай літаратуры” (на нямецкай мове з перакладам). У гэтым дакладзе Клаўс-Петэр Энгельхарт робіць спробу храналагічнага агляду пасляваеннай літаратуры — ад “літаратуры руін” і Групы 47 да дакументальнага тэатру і вялікіх пасляваенных раманаў. Прагучаць урыўкі з выбраных твораў. Асаблівая ўвага будзе прысвечаная творчасці нобелеўскіх лаўрэатаў Генрыха Бёля і Гюнтэра Граса. Даклад будзе дапоўнены аглядам літаратурнага працэсу ў ГДР.

Чытайце таксама

321