Абвешчаны прыём кніг на прэмію Ежы Гедройца
15 кастрычніка 2012

- ушанаваць памяць Ежы Гедройца, публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса Kultura на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
- папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
- падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень
Умовы прэміі
Літаратурная прэмія імя Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая проза”, “эсэістыка” (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках). Намінаванне пройдзе ў тры этапы. У пачатку 2013 г. будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцыяў). У пачатку лютага назавуць шорт-ліст прэміі (6 пазіцыяў). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.
Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацыяў, лаўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтра падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.
Склад беларуска-польскага журы ўзгадняецца і будзе абвешчаны ў пачатку лістапада.
Кантакты для падачы заявак
Паштовы адрас: 220050 Мінск, а/с 218.
Адрас сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтра: г. Мінск, вул. Залатая горка, 2-101.
Заяўкі прымаюцца да 28 снежня 2012.
Даведкі па пытаннях вылучэння: (017) 288-14-61 (з 9.00 да 16.00 у будні); e-mail: bellitaward@gmail.com. Кантакт для прэсы: (033) 320-47-91, cакратар прэміі — Павел Анціпаў.