№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знайшлі новы фрагмент няскончанага рамана Трумэна Капотэ

1 лістапада 2012

Знайшлі новы фрагмент няскончанага рамана Трумэна Капотэ
Паводле словаў аўтара біяграфіі Капотэ Джэральда Кларка, “Яхты і рэчы” — назва адной з частак рамана “Пачутыя малітвы”, аднак незразумела, як з ёй суадносіцца знойдзены ўрывак. Біёграф адзначыў, што гэта абсалютна самастойны твор, акрамя таго, ён значна карацейшы за магчымую асобную частку рамана.

“Пачутыя малітвы” Капотэ пачаў пісаць у 1966 годзе, але так і не скончыў. Гэтая кніга часткова аўтабіяграфічная і ўяўляе сабой roman à clef, сярод герояў якога можна пазнаць знакамітасцяў і жонак высокапастаўленых бізнэсоўцаў і публічных персон таго часу, напрыклад, жонку прэзідэнта ЗША Жаклін Кенэдзі і акторку Глорыю Вандэрбілт.

Фрагменты рамана былі апублікаваныя ў 1975 і 1976 гадах у часопісе Esquire, пасля чаго Капотэ страціў многіх сяброў, якія пазналі сябе ў героях. Упершыню разрозненыя фрагменты “Пачутых малітваў” былі сабраныя і выдадзеныя адной кнігай у 1986 годзе, пасля смерці пісьменніка.

Трумэн Капотэ — адзін са стваральнікаў і яркіх прадстаўнікоў жанру “новай журналістыкі” ў літаратуры. Ён найбольш вядомы як аўтар рамана “Сняданак ля Ціфані”, паводле якога быў зняты аднайменны фільм з Одры Хэпбэрн.

Чытайце таксама

558