Названыя імёны сябраў журы прэміі Гедройца
6 лістапада 2012

Лонг-ліст прэміі будзе абвешчаны ў першай палове студзеня 2013 году. У яго трапяць 12 кніг. Падрабязней пра мэты і ўмовы, а таксама кантакты для падачы заявак можна прачытаць на афіцыйным блогу прэміі.
Прэмія Гедройца — самая шчодрая ўзнагарода пісьменнікам у краіне. Яна незалежная, а ўганароўваюцца ёю за найлепшую кнігу, выдадзеную цягам году.