Памерла ўдава Томаса Стэрнза Эліята
13 лістапада 2012
Флетчар была другой жонкай драматурга, першы раз ён ажаніўся ў 1915 годзе з балерынай Вів’ен Хейвуд, аднак пасля выявілася, што яна пакутуе на псіхічнае расстройства. Яна памерла ў 1947. Другі шлюб Эліята, паводле ўспамінаў яго сяброў, быў шчаслівым – з Флетчар яны пазнаёміліся ў лонданскім выдавецтве Faber & Faber, якое спецыялізавалася на публікацыі паэзіі. Эліят у ім працаваў з 1925 года на працягу ўсёй сваёй кар'еры. Калі ён сустрэў будучую жонку, ён быў дырэктарам выдавецтва, а яна – яго сакратаром.
Пасля смерці аднаго з найбуйнейшых англамоўных паэтаў XX стагоддзя Валеры Эліят стала захавальніцай яго творчай спадчыны, рэдактарам твораў і лістоў. Валеры ў адпаведнасці з воляй паэта адмаўлялася ад супрацоўніцтва са шматлікімі біёграфамі, якія жадаюць даследаваць яго архіў. Магчыма, пасля смерці Эліят навукоўцы атрымаюць доступ да архіўных матэрыялаў Нобелеўскага лаўрэата.