№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брытанцы аддаюць перавагу электронным кнігам

13 лістапада 2012

Брытанцы аддаюць перавагу электронным кнігам
Продаж электронных кніг Amazon ажыццяўляе ў асноўным для сваёй “чыталкі” Kindle, якая з’явілася на рынку летам 2010 года і на працягу некалькіх месяцаў стала адным з самых папулярных тавараў на Amazon. Сямейства рыдэраў Kindle дазваляе ўладальніку загружаць і чытаць кнігі, часопісы, газеты. Працу з інтэрнэтам забяспечвае бесправадны інтэрфейс.

Варта адзначыць, што ўсяго за некалькі месяцаў кампанія прадала 2 млн рыдэраў. “Чыталкі” прадаюцца адразу з некаторымі кнігамі — як правіла, творамі класікаў. Па словах кіраўніцтва кампаніі, менавіта дзякуючы гэтаму, верагодна, прылады сталі больш папулярнымі. Акрамя таго, Amazon дала магчымасць зарабіць незалежным аўтарам, якія публікуюць свае кнігі самастойна. Кампанія паведамляе, што за апошні год продаж тэкстаў такіх аўтараў вырас на 400%.
паводле litakcent.com

Чытайце таксама

469