№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр рускі пісьменнік Барыс Стругацкі

19 лістапада 2012

Памёр рускі пісьменнік Барыс Стругацкі
Барыс Стругацкі быў адным з самых вядомых рускіх пісьменнікаў-фантастаў XX стагоддзя. У суаўтарстве з братам Аркадзем ён напісаў каля 30 раманаў і аповесцяў, у тым ліку тыя, што сталі культавымі: “Панядзелак пачынаецца ў суботу”, “Цяжка быць богам” і “Пікнік на ўзбочыне”.

Творы Стругацкіх неаднаразова экранізавалі. Найбольш вядомы фільм “Сталкер”, зняты Андрэем Таркоўскім паводле “Пікніка на ўзбочыне” ў 1979 г.

Пасля смерці брата ў 1991 г. Барыс Стругацкі выпусціў некалькі твораў, напісаных ім у адзіночку, напрыклад, раман “Бяссільныя гэтага свету” (выйшаў у 2003 годзе пад псеўданімам С. Віціцкі, як і некаторыя іншыя творы Стругацкага). Акрамя таго, з 2002 году Стругацкі быў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса “Полдень. XXI век”.

Барыс Стругацкі — лаўрэат прэміі прэзідэнта Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва і ўладальнік Ордэна Пашаны, а таксама шэрагу іншых ганаровых узнагародаў і прэмій.

Чытайце таксама

476