"Ганна Карэніна" з Кірай Найтлі ў галоўнай ролі выходзіць на экраны
23 лістапада 2012

Гэта далёка не першая экранізацыя рамана. Самым першым з'яўленнем “Карэнінай” на экране варта лічыць нямецкі нямы фільм 1910 году. У Расіі знялі версію ў 1911-м, а ў 1914-м з'явілася яшчэ адна. Гэтая нямая стужка вытворчасці “Венгераў і Ко” лічыцца адным з найлепшых фільмаў дагукавога кіно.
Агулам існуе каля трыццаці экранізацый твора, ёсць нават фільм-балет. Знаўцы асабліва вылучаюць ангельскую версію з Вів’ен Лі ў галоўнай ролі, а таксама савецкі кінараман 1967 году.