Імпрэзы ў межах Нямецка-беларускай перакладчыцкай майстэрні
26 лістапада 2012
У 2011 годзе Габрыэле Лойпальд завяршыла першы поўны пераклад на нямецкую “Калымскіх апавяданняў” Варлама Шаламава ў чатырох тамах. За свае дасягненні ў 2002 годзе была ўганараваная прэміяй імя Паўля Цэлана. У 2012 годзе атрымала прэмію імя Ёгана Генрыха Фоса Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі.
Фільм — пра агульнае і рознае ў культурах, пра тое, як гэтыя адрозненні адлюстроўваюцца ў мове і як з імі працуюць перакладчыкі. Слова бяруць пяць літаратурных перакладчыкаў на нямецкую і пяць — на рускую мову. Кожная з пяці параў уступае ў завочны дыялог.
Гаворка ідзе пра структурныя адрозненні ў мовах і непарыўна звязаныя з імі розныя культурна-гістарычныя кантэксты. Пэўныя словы, кажа, напрыклад, Марына Кранева, маюць “адгалосак”, які немагчыма перанесці ў іншую мову. А Ільма Ракуза сцвярджае, што руская і нямецкая мовы маюць розныя “тэмпературы”.
Пачатак а 19-й гадзіне.
28 лістапада 2012 у Інстытуце імя Гётэ адбудзецца прэзентацыя вынікаў працы Нямецка-беларускай перакладчыцкай майстэрні пад кіраўніцтвам Габрыэле Лойпальд і Ірыны Герасімовіч.
Са сваімі перакладамі выступяць:
Вольга Гронская/ Інгрыд Ноль “Хлуслівыя языкі”,
Уладзімір Папковіч/ Герман Гесэ,
Алена Талапіла/ Аннэмары Нікаляўс “Чараўніца”,
Сяргей Паўлавіцкі/ Карл Валянцін “Чужыя”,
Томас Вайлер/ Альгерд Бахарэвіч “Паслямова перакладчыка да “Халоднага сэрца”,
Андрэ Бём/ Наталка Бабіна “Рыбін горад”.
Мадэратар — Вольга Гапеева.
У канцы прэзентацыі будзе прадстаўлены спецыяльны нумар часопіса pARTisan, прысвечаны тэме “Пераклад як культурны абмен”.
Пачатак а 19-й гадзіне.