Пераможцам “Вялікай кнігі” стаў Данііл Гранін
28 лістапада 2012

Акрамя асноўнай узнагароды Граніну таксама ўручылі спецыяльную прэмію “За гонар і годнасць”.
93-гадовы Данііл Гранін прайшоў усю вайну і пачаў літаратурную дзейнасць толькі ў пасляваенныя гады. Найбольш вядомыя яго раманы “Иду на грозу” і “Однофамилец”. Акрамя таго, у суаўтарстве з Алесем Адамовічам Гранін стварыў дакументальную хроніку блакаднага Ленінграда — “Блакадная кніга”.
Другое месца занялі Аляксандр Карчмоў і Яўгеній Папоў з кнігай “Аксёнаў”, якая апавядае пра пісьменніка і драматурга Васіля Аксёнава. Трэці радок — за сямейнай сагай Марыны Сцяпновай “Жанчыны Лазара”.
Акрамя таго, па выніках чытацкага галасавання ўзнагароды атрымалі Марыя Галіна з раманам “Медведки”, архімандрыт Ціхан (Георгій Шаўкуноў) са зборнікам апавяданняў “Несвятыя святыя” і “Жанчыны Лазара” Марыны Сцяпновай. Узнагароду за ўнёсак у літаратуру атрымаў дырэктар выдавецкага дома “Галімар” Антуан Галімар.
Усе творы, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу, можна прачытаць на сайце “Вялікай кнігі”.
Прэмію “Вялікая кніга” ўручаюць з 2005 году. Прэміяльны фонд яе складае 6,1 мільёна рублёў. У 2011 годзе народнае галасаванне праходзіла на сумесным партале прэміі “Вялікая кніга” і сэрвісу “Имхонет”. Тады яе лаўрэатамі сталі Міхаіл Шышкін з раманам “Письмовник”, Дзмітрый Быкаў з раманам “Остромов, или Ученик чародея” і Юры Буйда з кнігай “Синяя кровь”.