У Германіі запусцілі найбуйнейшую анлайн-бібліятэку
30 лістапада 2012

У перспектыве плануецца, што гэтая бібліятэка аб'яднае ўсе нямецкія культурныя і навуковыя ўстановы з іх анлайн-бібліятэкамі і інтэгруе ў праект Europeana, які існуе ўжо чатыры гады. На дадзены момант, як адзначыў эксперт па пытаннях культуры і СМІ фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу Вольфганг Бернзен, DDB дае доступ да фондаў 1,8 тысячы культурных і навуковых установаў, а ў будучыні іх колькасць мае павялічыцца да 30 тысяч.
Пры гэтым стваральнікам бібліятэкі даводзіцца лічыцца з аўтарскім правам, якое дзейнічае ў Германіі. У сувязі з гэтым мастацтва, літаратура і навуковыя працы XX — пачатку XXI ст. прадстаўленыя даволі слаба, піша Frankfurter Allgemeine Zeitung.