№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кніжную архітэктуру прадставілі ў Маскве

30 лістапада 2012

Кніжную архітэктуру прадставілі ў Маскве
У экспазіцыі — прыклады арыгінальных кніжных прастораў з усяго свету. Арганізатары адзначаюць, што сёння кніга выходзіць з бібліятэк у паркі, на плошчы, шукае сабе месца далей ад касавых апаратаў і пылу, бліжэй да патэнцыйных чытачоў. Пункты “буккросінгу” ўзнікаюць на пляжах, у аэрапортах, на прыпынках грамадскага транспарту. Кнігарні робяцца мабільнымі: аўтобусы з літаратурай адкрываюцца ў правінцыі і невялікіх мястэчках.

“На выставе мы не дазволілі сабе такой правакацыі, як інсталяцыя з кніг, таму што, у адрозненне ад Еўропы, дзе гэта даўно звыкла, у нас гэта магло б успрымацца як здзек ці блюзнерства, — сказаў куратар выставы Мікалай Малінін. — Аднак мы разумеем, што на зямлі сабралася гіганцкая колькасць ужо непатрэбных кніжак, бо папяровая кніга паступова адыходзіць на задні план. У нас калектыўная траўма, звязаная ў тым ліку з вогнішчамі з кніг у нацысцкай Германіі, таму мы не можам дазволіць сабе знішчыць кнігі. А ў мастакоў адчуванне, што кнігі нездарма ад глінянай таблічкі і скрутка эвалюцыянавалі да цаглінак — з іх можна будаваць”.

Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны бібліятэкам. Раней іх будавалі строгімі і манументальнымі, сёння — адкрытымі і інтэрактыўнымі.

“У апошнія 10 гадоў у свеце назіраецца бібліятэчны бум. Парадокс: папяровая кніга памірае, а кожны горад, які сябе паважае, будуе новую бібліятэку, прычым не проста будынак, а архітэктурны шэдэўр”, — сказаў Мікалай Малінін.

У праграме адкрыцця — лекцыі куратараў аб сусветных тэндэнцыях кнігачытання і кнігабудаўніцтва і паэтычны перфоманс.

Чытайце таксама

305