Вядомы спіс кніг, пададзеных на прэмію імя Гедройца
4 снежня 2012
Поўны спіс кніг, пададзеных на прэмію:
Алесь Анціпенка "Быць (пры)сутным" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");
Алесь Аркуш "Палімпсест" (Мінск: Галіяфы, Бібліятэка Таварыства Вольных Літаратараў);
Сяргей Астравец "Райскія яблычкі" (Камунікат.org: электроннае выданне);
Альгерд Бахарэвіч "Гамбургскі рахунак Бахарэвіча" (Мінск: Логвінаў, Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе);
Альгерд Бахарэвіч "Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення" (Мінск: Галіяфы);
Зміцер Баяровіч "Шалі" (Мінск: Галіяфы, серыя “Час Воблы”);
Алена Брава "Рай даўно перанаселены" (Мінск: Галіяфы, серыя "Другі фронт мастацтваў");
Валер Булгакаў "Беларусь 1994—2004 гг.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");
Васіль Гігевіч “Крах цывілізацыі" (Мінск: Літаратура і мастацтва);
Адам Глобус "Сказы" (Мінск: Харвест);
Сяргей Календа "Кантынентальны сняданак" (Мінск: Логвінаў);
Сяргей Календа "Трохлітровая проза" (Мінск: Логвінаў);
Паліна Качаткова "Матылі" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка”);
Анатоль Крэйдзіч “Роднае, шчымлівае" (Мінск: Літаратура і мастацтва);
Антон Кулон "Сіняя кніга беларускага алкаголіка" (Мінск: Логвінаў);
Аркадзь Ліцвін "Галс" (серыя "Гарадзенская бібліятэка");
Павел Ляхновіч "Зялёны дуб" (Мінск: Кнігазбор);
Наста Манцэвіч "Птушкі" (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня Пісьменніка” / “Пункт адліку”);
Андрэй Пакроўскі "Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза" (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня Пісьменніка” / “Пункт адліку”);
Людміла Рублеўская "Сутарэнні Ромула" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка”);
Сяргей Рублеўскі “Паспець надыхацца” (Мінск: Медысонт);
Сяргей Рублеўскі “Святло Лускі" (Мінск: Медысонт);
Віктар Сазонаў "Сандалі мітрапалітыка, або Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі" (серыя "Гарадзенская бібліятэка");
Віталь Сіліцкі "Адкладзеная свабода" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");
Юры Станкевіч "Шал" (Мінск: Галіяфы, серыя "Другі фронт мастацтваў");
Уладзімір Сцяпан "Адна капейка" (Мінск: Літаратура і мастацтва);
Аляксей Талстоў "Мінакі" (Мінск: Галіяфы, серыя "Другі фронт мастацтваў");
Анка Упала "Дрэва Энталіпт" (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня Пісьменніка” / “Пункт адліку”);
Алесь Усеня "Мой лістапад" (Мінск: Медысонт, серыя “Кнігарня Пісьменніка”);
Андрэй Федарэнка "Ланцуг" (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя "Беларуская проза ХХІ стагоддзя");
Андрэй Федарэнка "Сечка" (Мінск: Галіяфы);
Сяргей Харэўскі "Прачутае" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");
Віктар Шалкевіч "Мястэчка G... і ваколіцы" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка”);
Юлія Шарова "Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік. Dramma giocoso ў двух актах" (Мінск: электроннае выданне);
Ксенія Шталянкова "Адваротны бок люстра" (Мінск: Логвінаў).
Таксама стаў вядомы склад журы прэміі з польскага боку.
Малгажата Бухалік — перакладчыца, прамоўтарка беларускай літаратуры ў Польшчы;
Пётр Казакевіч — дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску;
Адам Паморскі — перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-Клуба;
Лешак Шарэпка — надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы).
Заяўкі прымаюцца да 28 снежня 2012.