Паводле рамана Джоан Роўлінг для дарослых здымуць серыял
4 снежня 2012

“Бі-бі-сі” вызначыцца з даўжынёй і колькасцю серый у працэсе працы над экранізацыяй. Імёны рэжысёраў і выканаўцаў галоўных роляў пакуль невядомыя.
У кнізе расказваецца пра барацьбу за пасаду мэра маленькага ангельскага мястэчка. Роўлінг упершыню ў сваёй пісьменніцкай кар'еры падняла тэмы класавай няроўнасці, палітыкі, наркотыкаў, прастытуцыі і гвалту.
“Вольнае месца” з'явілася на прылаўках брытанскіх кніжных крамаў у верасні 2012 году і прадалося тыражом у 125 тысяч асобнікаў за першы тыдзень. Тым не менш водгукі на кнігу былі неадназначнымі — ад “бліскуча” да “нецікава”.