№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рукапіс Мандэльштама прадалі за 56 тысяч даляраў

7 снежня 2012

Рукапіс Мандэльштама прадалі за 56 тысяч даляраў
Рукапіс, які ацэньваўся перад таргамі ў 50-70 тысяч даляраў, стаў адным з топ-лотаў праведзенага аўкцыёну “Руская літаратура і творы на паперы”. З малатка таксама пайшоў чарнавік адной з частак рамана Барыса Пастарнака “Доктар Жывага”, які купілі за 37,5 тыс. даляраў.

Самым дарагім лотам сталі два альбомы Генрыеты Гіршман (1885—1970), жонкі маскоўскага калекцыянера Уладзіміра Гіршмана, які збіраў жывапіс сучаснікаў, у тым ліку Сярова і Сомава, і антыкварную мэблю. Дом Гіршманаў быў адным з мастацкіх цэнтраў Масквы, а мецэнаты значна ўплывалі на фармаванне культурнага жыцця горада ў пачатку XX стагоддзя.

У альбомах Генрыеты Гіршман, якія яна паўсюль вазіла з сабой, запісаныя сотні вершаў, пакінутыя малюнкі, аўтографы і прысвячэнні ад сотні пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў таго часу, напрыклад, Валерыя Брусава, Валянціна Сярова, Максіма Горкага, Ігара Стравінскага, Сяргея Рахманінава, Фёдара Шаляпіна, Уладзіміра Набокава і іншых.

Апошні запіс у другім томе альбома, які зрабіўся партрэтам жыцця яе ўладальніцы і ўздыму, які перажывала культура краіны, датуецца 1965 годам. Альбомы былі прададзеныя за 230,5 тыс. даляраў.

Чытайце таксама

390