№10: Дарослым уваход забаронены

№10: Дарослым уваход забаронены

— Ага, добра… Вось і вы, дзеткі! Вітаем у нашым Палацы Дзяцінства! Заходзьце, заходзьце… Самых маленькіх просім у Пясочніцу, астатнія — за мной! Стоп-стоп, а вось вам сюды нельга! Дарослых адвядуць праз Чорны ўваход у Вельмі Сур’ёзны Кабінет — там вам будзе ўтульна, і вы зможаце адпачыць, а то выгляд у вас, скажу шчыра… м-м-м… вельмі стомлены… Так што і вы зможаце агледзець наш палац (праўда, з іншага боку, хе-хе). Ну што, хадзем?

Чытаць далей

Знайшлі першую казку Андэрсэна

13 снежня 2012

Знайшлі першую казку Андэрсэна
Дакумент пад назвай “Сальная свечка”, падпісаны імем вялікага казачніка, знаходзіўся ў скрынцы сярод пятнаццаці кілаграмаў іншых папер. У кастрычніку яго знайшоў у архіве горада Одэнсэ спецыяліст па мясцовай гісторыі. Пасля экспертызы, якая доўжылася два месяцы, вядучыя дацкія даследчыкі творчасці пісьменніка пацвердзілі яго сапраўднасць. На іх думку, Андэрсэн напісаў гэтую казку ў юнацтве, прычым стыль яе нагадвае працы 1822-1826 гадоў, калі Андэрсэн наведваў лацінскую школу.

Распавядаючы гісторыю жыцця свечкі, казачнік апавядае аб пошуку месца ў жыцці і канфлікце ўнутранай сутнасці і суровага свету вакол. У канцы казкі свечка, адзінокая, сапсаваная, што страціла веру ў сябе, сустракае крэсіва і такім чынам знаходзіць сваё прызначэнне.

Андэрсэн пачаў пісаць апавяданні ў канцы 1820-х гадоў, аднак сусветную вядомасць набыў пасля выдання ў 1835 годзе першага зборніка яго казак. Творы пісьменніка перакладзены на 125 моваў і саступаюць па гэтым параметры толькі Бібліі.

На беларускую мову казкі Андэрсэна перакладала Алеся Башарымава.

Чытайце таксама

494